Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова "Валадар загадак"

Апублікавана: 7.06.2017

16 чэрвеня ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а) адбудзецца прэзэнтацыя 4-й паэтычнай кнігі Ігара Кулікова "Валадар загадак".

Ігар Кулікоў – паэт і перакладчык з санскрыту ды іншых моў. Адзін з пераможцаў Конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009). Дыпламант прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча (2011).

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя ў 2015-2017 гг., а таксама пераклады з Рыґведы, Фрыдрыха Гёльдэрліна й Джакама Леапардзі. Усе яны так ці інакш перагукаюцца з асноўным зместам кнігі, і аўтар адчуваў патрэбу ня толькі перастварыць іх у беларускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.

Сачыць за навінамі аб гэтай падзее можна ў ФБ.

Share: