“Тэорыя зменаў”: інстытуты, супольнасці і паўсядзеннасць у варунках Беларусі

   

Выкладчыкі: Андрэй Ягораў, Тацяна Вадалажская

“Няма нічога больш практычнага, чым добрая тэорыя”

У межах курса прапануем разабраць і абмеркаваць асноўныя канцэпты і падыходы, якія распрацаваны ў межах беларускай метадалагічнай супольнасці для разумення і практыкі зменаў беларускага грамадства ад яго савецкай формы да сучасных формаў сацыяльнай, палітычнай і культурнай арганізацыі.

Якімі канцэптамі, схемамі і падыходамі мы карыстаемся, калі спрабуем зразумець, што адбываецца ў нашым грамадстве? Што і як варта рабіць, каб змены адбываліся? “Хвалі дэмакратызацыі”, “мадэрнізацыя”, “тэорыі транзіта” … Сучасная сацыяльная навука прапануе шмат інструментаў для асэнсавання, аналіза і практыкі. Але якія з іх варта абраць для беларускай сітуацыі?

Беларуская метадалагічная супольнасць працуе ў межах праграмы, накіраванай на здзяйсненне зменаў у Беларусі – “Культурнай палітыкі”. Гэтая праграма абапіраецца на пэўныя абгрунтаванні і  падставы, свае метады і канцэпты, якія маюць практычнае ўвасабленне.

Цягам курсу мы разбяром, як выбудоўваецца спосаб мыслення ў метадалагічным падыходзе, прааналізуем і разгарнём крытыку базавых схемаў. Затым звернемся да  канкрэтных сфераў зменаў: інстытутаў, супольнасцяў і ладу жыцця. Разбяром шлях зменаў і практыку дэсаветызацыі, развіцця супольнасцяў, паўставання грамадзянскай супольнасці, адукацыі, медыяў і іншых інстытутаў. І напрыканцы, паспрабуем разабрацца, ці адпавядае распрацаваныя інструменты апошнім тэндэнцыям  інавацыйнага бума.

Заняткі будуць праходзіць па серадах, пачатак 25 кастрычніка

Запіс на курс