“Агульны горад”: міжнародны форум

24 жніўня 2018

Міжнародны форум «Агульны горад: стратэгіі кіравання і партнёрства для ўстойлівых гарадоў» пройдзе ў Мінску 7-8 верасня 2018 г.

Мэта форуму – прадставіць і абмеркаваць стан, перспектывы і патрэбнасці ў сферы развіцця і кіравання гарадамі ў Беларусі.

Прадстаўнікі гарадскіх адміністрацый, нацыянальных органаў кіравання, нацыянальныя і міжнародныя эксперты, прадстаўнікі бізнесу і грамадскасці на працягу двух дзён абмяркуюць шэраг тэм:

Шматузроўневы, інтэрдысцыплінарны, стратэгічны падыход да развіцця і кіраванні гарадамі Беларусі: як зрабіць кіраванне стратэгічным, адаптыўным і ўлічыць розныя фактары развіцця;

Устойлівае развіццё і зялёная эканоміка гарадоў: баланс экалагічных, эканамічных і сацыяльных прыярытэтаў, экасістэмные паслугі і іх уздзеянне на гарады Беларусі;

Інавацыі ў развіцці і кіраванні гарадскім асяроддзем: ўкараненне прынцыпаў «смарт-сіці» для эфектыўнага і ўстойлівага кіравання, ацэнка і перспектывы інавацый у развіцці і кіраванні горадам (будаўніцтва, транспарт, энергетыка, камунальныя паслугі і інш.);

Належнае кіраванне і партнёрства ў кіраванні гарадамі: сінэргія і ўзаемадзеянне зацікаўленых бакоў: бізнес, грамадства, дзяржава. Як ўлічыць інтарэсы і выкарыстоўваць рэсурсы розных зацікаўленых бакоў у кіраванні гарадамі, паспяхова папярэджваць і вырашаць канфлікты;

Прынцыпы паспяховых інвестыцый: ці магчымы інвестыцыйны бум у сферы «разумных» гарадскіх рашэнняў і «зялёнага» развіцця гарадоў.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 жніўня.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Папярэднюю праграму і інфармацыю пра спікераў Форума можна знайсці ТУТ.

Падзеі:
Тэмы: