Да 100-годдзя “Адвечным шляхам”

04 красавіка 2021

Будзь, як вада! Памятаеце, як мы пазнавалі сябе ў гэтым закліку?  Давайце ўзгадаем, як упершыню такі лад дзеяння быў прапанаваны беларусам.

100 год таму ў часы рэвалюцыйныя і часы асэнсавання сваёй незалежнасці ў эсэ “Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага сьветагляду” была вынайдзеная формула “ільючайся формы”. 

Ігнат Абдзіраловіч (псеўданім Ігната Канчэўскага) у кароткім яскравым творы закрануў самыя жывыя і вострыя пытанні, якія і сёння вызначаюць шлях нашага самаразумення.

Гэтае эсэ заслужана лічыцца падмуркам сучаснага беларускага мыслення.

Але, як і шмат што значнае, доўгія гады гэты твор быў надзейна схаваны ад грамадства.

Да 100-годдзя з’яўлення твора мы сабралі тыя роздумы і даследаванні, што разглядаюць яго, аўтара і час.

Іх пакуль не так шмат, але мы спадзяемся, што неўзабаве прыйдзе дзень, калі кожны беларус будзе ведаць гэтую кнігу.

Слухайце глядзіце, чытайце і думайце:

👉 “Гід-агляд “Адвечным шляхам. Ігнат Абдзіраловіч” (https://dp.fly-uni.org/guides/advechnym/)