Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў

28 мая 2019

12 чэрвеня ў прасторы “Другі паверх” адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве.

Дыскусія будзе накіравана на высвятленне сувязі паміж (не)даверам у беларускім грамадстве і (не)здольнасцю грамадзян і асобных сацыяльных груп да самаарганізацыі і дзейных ініцыятываў у інтарэсах развіцця як сваіх лакальных супольнасцяў, так і краіны цалкам.

Дыскутантамі выступяць метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч (Лятучы ўніверсітэт), філосаф Таццяна Шчытцова (ЕГУ, МАГ), камунікацыйны кансультант Раман Касціцын (ARS Communications), рэдактарка Яніна Каралевіч-Картэль (Citydog.by). Мадэратар – Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт).

Размова будзе будавацца вакол наступных пытанняў:

  • У якіх сферах найбольш востра адчуваецца недавер у беларускім грамадстве? Што спараджае і ўзмацняе недавер?
  • Ці мае (не)давер найперш эмацыйныя ці рацыянальныя карані? Якімі сродкамі магчыма працаваць з гэтай з’явай?
  • Якія ёсць канструктыўныя практыкі пераадолення недаверу?

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца даследчыкі, грамадскія дзеячы і шырокае кола зацікаўленых у абмеркаванні праблемы даверу ў беларускім грамадстве.

12 чэрвеня

Прастора “Другі паверх” (пр. Машэрава, 9, 2 паверх)

Пачатак – 18:00

Для ўдзелу патрэбная папярэдняя рэгістрацыя

 

Падзеі:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар