Дні польскага дызайну ў Мінску

11 лістапада 2017

17-19 лістапада 2017 г. у межах “Polish Graphic Design Week” адбудзецца шэраг лекцый, прэзентацый і сустрэчаў з удзелам вядомых польскіх практыкаў і тэарэтыкаў дызайну.

“Polish Graphic Design Week” – гэта праект, які прадстаўляе польскі графічны дызайн і праводзіцца рэгулярна падчас міжнародных фестываляў, канферэнцый і падзей, якія датычаць візуальнай культуры Еўропы і свету. Кожны раз “Polish Graphic Design Week” скадаецца з серыі лекцый, семінараў, дыскусій і выстаў з удзелам найважнейшых польскіх практыкаў і тэарэтыкаў дызайну.

Польскі графічны дызайн ва ўсім свеце ўспрымаецца праз феномен і дасягненні польскай школы плакату, якая паўстала ў 50-60 гг. ХХ стагоддзя і дасканала развівалася аж да часоў падзення камуністычнай сістэмы ў Польшчы. У выніку палітычных і сацыяльных трансфармацый 90-ых гадоў у польскім дызайне пачала дамінаваць агрэсіўная мова рэкламы і маркетынгу. Чарговы шанец на росквіт польскі графічны дызайн атрымаў толькі пасля 2000-га году, калі ў Польшчы стабілізавалася эканамічнае развіццё, а ў асяроддзі дызайнераў з’явілася магчымасць прафесіяналізацыі ў реальнасці вольнага рынку.

Сёння сфера дызайну ў Польшчы развіваецца вельмі дынамічна і ў самых разнастайных накірунках і стылях. Місія “Polish Graphic Design Week” палягае ў рэпрэзентацыі самых сучасных і часцяком малавядомых шырокай публіцы абліччаў і тэндэнцый польскага графічнага дызайну: сучасная тыпаграфіка, дзіцячая ілюстрацыя, эксперыментальны вэбдызайн, інфармацыйны дызайн, редакцыйная графіка, брэндынг у сферы культуры, гарадскі актывізм, а таксама журналістыка, публіцыстыка і выданні, прысвечаныя польскаму дызайну.

Сучасныя польскія практыкі і тэарэтыкі дызайну прапануюць арыгінальную дызайнерскую мову, якая не толькі чэрпае ідэі і натхненне з традыцыі польскай школы плакату, але таксама дэманструе цалкам новы погляд на візуальную камунікацыю.

“Polish Graphic Design Week 2017” у Мінску праводзіцца пры падтрымцы Беларускага саюзу дызайнераў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Праграма мерапрыемстваў:

17 лістапада

12:00 – 18:00

Гістарычныя лакакальныя шрыфты як культурная каштоўнасць. Практыкі аднаўлення ў праекце “Варшаўскія кроі”.

Расказвае Рэнэ Вавжкевіч, дызайнер, тэарэтык, каардынатар праекта.

Майстарклас вядзе Зузана Рагатты, графічны дызайнер, тыпограф, каліграф.

Дзе: Кафедра графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Каліноўскага, 50а. Тэл. +375 17 369 80 90)

 18 лістапада

12:00 – 17:00

Працяг майстаркласа Зузаны Рагатты.

Дзе: Кафедра графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Каліноўскага, 50а. Тэл. +375 17 369 80 90).

18 лістапада

18:30

Новыя трэнды ў польскай кніжнай ілюстрацыі. Сустрэча з графікам Зосяй Дзяржаўскай.

Прэзентацыя кнігі Патрыка Магільніцкага “Няма чаго крыўдаваць”.

19 лістапада

17:00

Які “дызайн” атачае нас у паўсядзённай рэчаіснасці? Што і чаму з ім не так?

Сустрэча з Марцінам Віхам, аўтарам кніг “Як я перастаў любіць дызайн” і “Непавыкіданыя рэчы”.

Дзе: Сядзіба Беларускага Саюза Дызайнераў (Брылеўская,14, уваход са двара. Тэл +375 293 808 075)

Польскія ўдзельнікі праекту ў Беларусі

Марцін Віха / Marcin Wicha

Дызайнер, ілюстратар і фельетаніст. Публікуецца ў найбуйнейшай польскай штодзённай газеце “Gazeta Wyborcza”. У 2015 годзе выдаў кнігу “Як я перастаў любіць дызайн”, якая стала ў Польшчы выдавецкім бэстсэлерам. Сёлета выйшла яго новая кніга “Рэчы, якія я не выкінуў”.

www.instytutksiazki.pl/ksiazki-detal,literatura-polska,10056,jak-przestalem-kochac-design.html

Зуза Рагатты / Zuza Rogatty

Графічны дызайнер, спецыялізуецца ў галіне візуальных ідэнтыфікацый, а таксама летэрынгу і тыпаграфіцы. Выпускніца Універсітэту Мастацтваў у Познані. Штодзённа працуе ў камандзе Mamastudio. Стварае разнастайныя каліграфічныя шрыфты і формы на вокнах і шыльдах крамаў, мурах будынкаў.

https://www.behance.net/rogatty

Зося Дзяржаўска / Zosia Dzierżawska

Ілюстратар дзіцячых кніг, малюе для прэсы, аўтар і ілюстратар коміксаў. Сузаснавальніца міланскай студыі ілюстрацыі Armad’illo. Супрацоўнічае з выдаўніцтвамі Польшчы, Італіі, Велікабрытаніі і ЗША. Яе ілюстрацыі былі двойчы адзначаныя на кніжных ярмарках у Балоніі (у 2014 і 2017 гадах). У 2014 годзе ў Італіі выйшаў яе дэбютны поўнафарматны комікс “A testa in giù”.

www.zozozosia.com

www.studioarmadillo.it

Рэнэ Вавжкевіч / Rene Wawrzkiewicz

Графічны дызайнер, даследчык і куратар. Ініцыятар, аніматар і арганізатар мноства падзей, звязаных са сферай графічнага дызайну ў Польшчы, сярод якіх: выстава “Design Freedom”,фестываль “Targi Wiedzy Graficznej”, праект “Warszawskie Kroje”, выставы “TypoPolo” i Druga Ogólnopolska Wystawa Znaków Graficznych”.

www.rene.waw.pl

www.owzg.pl

www.kroje.org

www.symboltologo.com

Куратар і каардынатар праекту: Рэнэ Вавжкевіч.

Партнёры: Інстытут Польскі ў Мінску, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, выдавецтва “Karakter”.

Праект часткова фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.

Тэмы: