Дзень народзінаў Чарлза Букоўскага ў кнігарні “Логвінаў”

14 жніўня 2017

У сераду 16 жніўня Кніжная серыя “Амерыканка”, якая збірае зараз сродкі на краўдфандынгу,  запрашае адсвяткаваць дзень нараджэння “апостала контркультуры” – амерыканскага паэта і празаіка Чарлза Букоўскага. У праграме – вершы і проза Букоўскага ў беларускіх перакладах, вершы і проза сучасных беларускіх пісьменнікаў як віншаванні дарагому аўтару.

Удзел бяруць перакладчыкі Чарлза Букоўскага Ганна Комар, Юлія Цімафеева, Наталля Блінкевіч, Аляксей Знаткевіч, Вольга Гапеева, літаратары Павал Касцюкевіч, Адам Глобус, АльгердБахарэвіч, Ася Волкава, Сяргей Каленка, Дар’я Бялькевіч, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Андрэй Дзічэнка ды іншыя.

Блюзмэны: трыо Юры Ускоў+Віталь Шышпаронак+Іван Калабкоў.

Напрыканцы вечара – адкрыты мікрафон для віншаванняў мэтру з рэгламентам у дзве хвіліны.

Пачатак у 19:00 у кнігарні “Логвінаў”.

Уваход вольны!