Грамадства-Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі

22 мая 2019

Наступны выступ  у межах “Адкрытай кафедры” Лятучага ўніверсітэта адбудзецца 29 траўня.

Адукацыя ёсць сістэмай дзейнасці, што забяспечвае “вытворчасць грамадства”, яго ўзнаўленне і развіццё. Таму радыкальныя змены, што пазначаюцца словамі “новая эпоха”, “новы эканамічны ўклад” ці “прамысловая рэвалюцыя”, кідаюць выклік адукацыі як сацыяльнаму інстытуту, які адказны за адпаведнасць і су-часнасць чалавека інавацыям у эканоміцы, палітыцы, камунікацыях і тэхналогіях.

Мы адчуваем гэты выклік і патрабаванне праз “спіс новых прафесій”, вызначэнне “сучасных базавых кампетэнцый”. Сістэма адукацыі тым ці іншым чынам на іх адказвае: новымі формамі і метадамі працы, што прыходзяць у школы і ВНУ ці паўстаюць у альтэрнатыўнай прасторы. І гэты адказ, у сваю чаргу, уплывае на само грамадства.

Сёння мы можам толькі паспрабаваць спрагназаваць, як інавацыі ў адукацыі адаб’юцца на сацыяльнай структуры, зменах ладу жыцця, стратыфікацыі грамадства, чалавечых якасцях і стасунках.

  • Якія эфекты прыносіць сучасная трансфармацыя адукацыйнай сістэмы?
  • Якое грамадства і якога чалавека будзе прадукаваць ”новая адукацыя”?
  • Ці сіметрычны гэты адказ на выклік?

Пра гэтыя пытанні мы будзем разважаць разам з Таццянай Вадалажскай, кандыдатам сацыялагічных навук, каардынатарам Лятучага ўніверсітэта.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Грамадства-Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі

29 траўня (серада)

Пачатак а 18:30

 

Адкрытая кафедра – серыя выступаў прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, тэматычнымі рамкамі якіх стануць пытанні сацыяльных зрухаў і новай няроўнасці, звязаныя з пераходам на інавацыйны тып мыслення і дзейнасці, з імклівым развіццём тэхналогій. Мы паспрабуем акрэсліць кола зменаў, якія адбываюцця ў сацыяльных зносінах і статусах, этычных нормах і прававых стасунках, формах забеспячэння бяспекі праз трасфармацыю розных сацыяльных інстытутаў і сфер дзейнасці.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар