Міні-канферэнцыя “Культура як фактар развіцця”

29 красавіка 2019

17 мая 2019 года Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” прадставяць вынікі другога комплекснага маніторынгу сферы культуры Беларусі.

Маніторынг накіраваны на адсочванне рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Канвенцыя засяроджваецца на развіцці умоваў для культурнай разнастайнасці, узмацненні ўплыву сферы культуры на развіццё грамадства і асобнага чалавека, пашырэнне магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей.

Упершыню маніторынг праводзіўся ў 2015 годзе, калі былі распрацаваныя асноўныя тэхнікі вымярэння і зроблены першы замер стану сферы культуры Беларусі ў адпаведнасці мэтам і каштоўнасцям Канвенцыі. У гэтым годзе адбыўся другі замер і даследчыкі прадставяць параўнаўчыя вынікі і высновы.

  • Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння?
  • Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс аб культуры актуальным патрэбам сферы?
  • Якія праблемы і напружанні найбольш адчувальныя?
  • У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам?
  • Як змяняюцца міжкультурныя стасункі ў беларускім грамадстве?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і аб’ектыўных паказчыкаў, будуць прадстаўленыя і абмеркаваныя на міні-канферэнцыі.

Даследчая група: Т. Вадалажская, А. Ягораў, К. Раманчык, Т. Кедрык, А. Жасткова, В. Лашкевіч, А. Зянько, К. Мальцаў, Н. Новікава, А. Зуйкова.

У праграме мерапрыемства:
– Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай, дыскусія;
– Праца группаў па абмеркаванні прапановаў і перспектыўных крокаў у развіцці сферы культуры.

Па выніках сустрэчы заўвагі, высновы і рэкамендацыі будуць дададзеныя ў канчатковую публічную справаздачу, а таксама аформленыя ў матэрыял для Міністэрства культуры Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца прастаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, ініцыятыўныя групы і спецыялісты ў сферы культуры, бізнэсоўцы і эксперты.

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

Заяўкі прымаюцца да 14 мая.

Тэкст Маніторынга будзе загадзя высланы зарэгістраваным удзельнікам.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся:
+37529 2796339, cet.eurobelarus@gmail.com

 

Падзеі:
Тэмы: