Навуковая вандроўка з «Лятучым»

23 лістапада 2013

«І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро»

1 снежня

Вядучыя вандроўкі:

Ірына Дубянецкая – бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі  і доктар філасофіі (PhD)

Сяргей Харэўскі – беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг

Маршрут: Мінск-Смаляны-Ворша-Барань-Мінск

26 лістапада мы адзначаем  Дзень народзінаў вялікага Ўладзімера Караткевіча Запрашаем на лекцыю-вандроўку ў горад над Дняпром – старажытную Оршу, на радзіму Ўладзімера Караткевіча.

Наш шлях будзе ляжаць і праз легендарнае мястэчка Смаляны з руінамі замка Белы Ковель ды старадаўнімі храмамі. Тут правёў свае апошнія гады і знайшоў адвечны спачын паэт-філамат Тамаш Зан.

У Смалянах наведаем колішнюю ўніяцкую Спаса-Праабражэнскае царкву (з аглядам крыпты), убачым руіны замка Сангушкаў Белы Ковель, дамініканскі касцёл Панны Марыі, наведаем магілу Тамаша Зана на старасьвецкіх каталіцкіх могілках.

У Воршы: кляштары трынітарыяў, езуітаў, францішканаў і дамініканаў з наведваннем касцёла Сьв. Язэпа; музей Уладзімера Караткевіча і дом, дзе Караткевіч жыў;

Успенскі манастыр, царква Сьв. Ільлі, царква. Сьв Леаніда, Куцеінскі манастыр1620 г., Траецкая царква.

Дабрачынны ўнёсак: 225 б/р. У кошт уваходзяць у тым ліку наведванне музея Караткевіча і смачны абед. Даведкі па тэлефоне: + 375 29 1802838, Святлана.