Public Space Day. Людзі і супольнасці паміж хмарачосамі

16 лістапада 2017

Public Space Day – гэта месца для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння.

26 лістапада а 15-й Лятучы ўніверсітэт, альманах “Гарадскія тактыкі”, Партыя “Зялёныя”, Зялёная сетка, Архітэктурнае бюро 35 запрашаюць вас засяродзіцца на сацыяльным, палітычным і гуманітарным вымярэнні “грамадскіх прастораў”.

Горад – адзінства непадобных. Непадобных, але са-прысутных і камунікуючых у адной прасторы. Гэтая камунікацыя патрабуе адмысловых умоваў і высілкаў, каб гарадская прастора не стала дадатковым бар’ерам для людзей, перашкодай для выяўлення сваёй ідэнтычнасці і ўзаемадзеяння.

“Грамадская прастора” мае самыя розныя вымярэнні – ад архітэктуры і інфраструктуры плошчаў, двароў і вуліц, да культуры ўзаемадзеяння, магчымасцяў самарэпрэзентацыі і сімвалічнага ўвасаблення дзеючых норм паводзін.

Public Space Day прысвечаны чалавечаму і сацыяльнаму вымярэнню грамадскіх прастор. Мы запрасілі тых, хто даследуе і робіць праекты ў сучасных гарадах, каб абмеркаваць “Як магчыма будаваць суседскія супольнасці вакол трансфармацыі двароў?”. Падчас імпрэзы мы абмяркуем двары і пешаходныя зоны як кропкі канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння.

Мэта правядзення Public Space Day: акцэнтаванне ўвагі грамадскасці і спецыялістаў (актывістаў і прафесіяналаў) на сацыяльным, палітычным і гуманітарным вымярэнні “грамадскіх прастораў”. Праз прэзентацыі і дыскусіі мы пазнаёмімся з рознымі практыкамі, якія рэалізуюць у Беларусі і за яе межамі адносна працы з такімі прасторамі як двор і пешаходная зона.

Калі: 26 лістапада, 15:00-19:00

Дзе: Культ. Цэнтр “Корпус” (пр. Машерава, 9)

Папярэдняя праграма мерапрыемства.

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна на Фэйсбуку.

Арганізатары: Лятучы ўніверсітэт, альманах “Гарадскія тактыкі”, Партыя “Зялёныя”, Зялёная сетка, архітэктурнае бюро 35.

Тэмы: