Развітанне з Міхалам Анемпадыставым

24 студзеня 2018

Сёння, 24 студзеня, раптоўна пайшоў з жыцця наш Сябра, Калега, Настаўнік Міхал Анемпадыстаў.

Беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт і перакладчык, інтэлектуал і грамадзянін.

Немагчыма вымераць цяжар гэтай страты для кожнага з нас, для беларускай культуры і інтэлектуальнай прасторы.

Шчырыя спачуванні блізкім і сябрам сп. Міхала, светлая памяць аднаму з самых творчых і выбітных нашах сябраў, увасабленню стылю і этасу Лятучага, думкі і творы якога заўсёды акрылялі наш супольны рух і ўсіх нас.

Развітанне з Міхалам Анемпадыставым і грамадзянская паніхіда па ім адбудуцца ў чацвер, 25 студзеня, у прасторы “ОК-16” (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16), з 11.00 да 14.00.

Крэмацыя адбудзецца на Паўночных могілках у 15.30.

Пахаваюць сп. Міхала на Чыжоўскіх могілках.

______________________________________________________

Ідзе збор сродкаў для сям’і, якія пойдуць на пахаванне і на будучы помнік Міхалу Анемпадыставу.

Пералічыць грошы можна на банкаўскія рахункі:

Рахунак жонкі (у беларускіх рублях):

ЗАТ “БСБ Банк” УНП 807000069

БІК UNBSBY2X

Транзітны рахунак банка — BY37UNBS38128000000560000933

На карысць Дашкевіч Алены Георгіеўны

Карт-рахунак: BY85UNBS30145180001858050933

Рахунак дачкі (у еўра):

UnCreditBank Czech Rebublic and Slovakia

IBAN CZ9527000000002112171077

2112854077/2700

Персоны: