Род Скірмунтаў і Палессе. Прэзентацыя новай кнігі

12 снежня 2019
17 снежня ў 19:00 гісторыкі Алесь Смалянчук і Андрэй Кіштымаў прадставяць кнігу, прысвечаную жыццю і дзейнасці роду Скірмунтаў, а таксама найноўшай гісторыі Заходняга Палесся.
Размова будзе датычыць лёсу шляхты беларускіх і літоўскіх земляў у эпоху нацыяналізмаў і рэвалюцый, а таксама той ролі, якую яна адыграла ў перыяд кардынальных сацыяльных пераменаў ХІХ – першай трэці ХХ ст.
Таксама гаворка будзе датычыць “краёвай ідэі” і яе ролі ў перыяд беларускага нацыянальнага Адраджэння і барацьбы за дзяржаўнасць.
17 снежня (аўторак)
Пачатак 19:00
Падворак Лятучага ўніверсітэта. Вуліца Баграціёна, 39
 
Для ўдзелу трэба зарэгістравацца.
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар