Універсітэкі семінар. Новы сезон

15 лістапада 2014

18 лістапада адбудзецца першы ў гэтым сезоне “універсітэцкі семінар”.

Універсітэцкі семінар – гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года і ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.

Першае ў гэтым сезоне паседжанне будзе прысвечана далейшым планам і прапановам на ўніверсітэцкае жыццё. Свае  ідэі прапануе Т.Вадалажкая. Папярэдні план абмеркавання:

1. Традыцыйная зімовая канферэнцыя Лятучага: тэма і фармат

2. Свой часопіс, як месца афармлення вынікаў і плёну лятучаўніверсітэцкай працы.

3. Іншыя ідэі і прапановы, у тым ліку па тэмах на далейшыя ўніверсітэцкія семінары.
 
Сустракаемся 18 лістапада, а 18.30 на Падворку (вул. Баграціёна, 39)

Да сустрэчы запрашаюцца ўсе, хто імкнецца зрабіць свой ўнёсак у развіццё Лятучага.

Падзеі: