“Злавіць муху: што такое актуальная літаратура?”

05 кастрычніка 2017

Дыскусія з нагоды выхаду расійскага перакладу рамана Альгерда Бахарэвіча “Белая муха, забойца мужчын” пройдзе 9 кастрычніка ў сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ.

Дыскусія  адбудзецца ў межах прэзентацыі перакладу і будзе прысвечана тэме актуальнай літаратуры. Як адгукаецца беларуская літаратура на выклікі сучаснасці, ці мае яна права на прамое выказванне, дзе мяжа паміж злабадзённасцю і мастацтвам, і што такое “беларусский русский” язык – гэтыя і іншыя пытаньні абмяркуюць чытачы і аўтар рамана.

У верасні 2017 году ў выдавецтве “Галіяфы” выйшаў рускі пераклад рамана: “Белая муха, убийца мужчин”.

___________________________________________________________

Крыху пра кнігу. Раман Альгерда Бахарэвіча “Белая муха, забойца мужчын”, апублікаваны ў 2015 годзе, атрымаў шмат розных водгукаў, выклікаўшы сапраўдную дыскусію сярод чытачоў і крытыкаў. Кніга, за якую аўтар атрымаў другую прэмію Ежы Гедройца, расказвае гісторыю жаночай банды, якая захапіла адзін зь беларускіх замкаў і ўзяла ў закладнікі турыстаў і музейных супрацоўнікаў.

___________________________________________________________

9 кастрычніка 

Кнігарня ЛогвінаЎ (пр-т Незалежнасці, 37а)

Пачатак: 19.00

Уваход вольны!

Падзеі:
Тэмы: