“Чатыры ўрады БНР у 1918-1920 гадах”

06 сакавіка 2018

Першая Рада БНР

Стагоддзе абвяшчэння БНР – значная дата для сучаснай Беларусі, нагода для рэфлексіі і пераасэнсавання не толькі гістарычных працэсаў, але і актуальнага стану нацыянальнай ідэнтычнасці і самавызначэння краіны ў сучасным свеце.

Падчас перадзелу мапы Еўропы пасля Першай сусветнай вайны беларускія землі апынуліся ў сферы інтарэсаў суседніх дзяржаваў, а найбольш уплывовыя краіны не разглядалі Беларусь у якасці самастойнага суб’екту міжнароднай палітыкі. У такіх вельмі неспрыяльных знешнепалітычных умовах прыйшлося будаваць сваю краіну чатыром ўрадам БНР ў 1918-1920 гг. З першага дня дэкларацыі Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года самай галоўнай задачай для яе стваральнікаў было дамагчыся прызнання яе незалежнасці на міжнароднай арэне, зрэшты, не меншай, чым прызнанне ўраду БНР унутры краіны.

У снежні 2014 года ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) прагучала лекцыя польскай даследчыцы Дароты Міхалюк “Чатыры ўрады БНР у 1918-1920 гадах”. Ці маглі ўрады БНР разлічваць на міжнароднае прызнанне і падтрымку суседніх краін? Якія захады рабіліся, каб здабыць прызнанне міжнароднай супольнасці de facto і de jure? Якія краіны і ў якой форме аказалі падтрымку БНР? Ці былі ў БНР шанцы рэалізавацца як самастойнай дзяржаве ў тагачаснай знешнепалітычнай сітуацыі? Якую палітыку праводзіў кожны з чатырох урадаў БНР і якія поспехі й паразы мелі месца ў іх дзейнасці? Якую ролю адыгралі разрозненасць і ўнутраныя канфлікты ў нацыянальным беларускім руху? Якія вынікі дзейнасці чатырох урадаў БНР ў 1918-1920 гг. былі станоўчымі для далейшага развіцця Беларусі – пра гэтыя пытанні разважае ў сваёй лекцыі Дарота Міхалюк.

__________________________________________________

Дарота Міхалюк – доктар хабілітаваны Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, рэдактар часопіса “Białoruskie Zeszyty Historyczne”, аўтар кнігі “Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці”.

__________________________________________________

Глядзіце таксама:

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ URBI ET ORBI

Аляксандр Гужалоўскі. Утаймаванне Левіяфана: фармаванне структур грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў 1917 г.

Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Гутарка з Даротай Міхалюк

Персоны:
Падзеі:
Тэмы: