Культурная этымалогія «Колеру Беларусі»

29 траўня 2017

Напярэдадні презентацыі кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі», якая адбудзецца 30 траўня, “Беларускі журнал” прапануе пазнаёміцца з загадкавым і вельмі інфарматыўным (калі ведаць “шыфры і паролі”) светам колеру.

Віола Ермакова, “Беларускі журнал”

Кніга «Колер Беларусі» – спроба прааналізаваць гісторыю беларускай культуры і вызначыць у ёй колеры, якія па нейкіх прычынах працяглы перыяд лічыліся асабліва прыгожымі, вартымі і, адпаведна, насычаліся дадатковымі сэнсамі і сімволікай.

Колеры, якія карыстаюцца асаблівым упадабаннем у беларускай культуры – гэта белы і чорны, чырвоны, залаты (не жоўты, а менавіта залаты, хаця золата – гэта не колер, а метал), сіні і блакітны, зялёны і ўмоўна шэры (але дакладней адсутнасць колеру – colourless, бясколерны, натуральны).

Кожны з гэтых колераў дамінаваў у розныя часы і мае сваю ўласную культурную этымалогію. Пра іх распавядае аўтар даследвання – Міхал Анемпадыстаў.

Белы і чорны

Найбольш старое спалучэнне не толькі для беларускай, але для любой культуры ў свеце. Першыя колеры, якія паўстаюць ва ўсіх абсалютна мовах без выключэння. Яны яшчэ не зусім колеры, гэта пазначэнні святла і цемры, і доўгі час за імі цягнецца гэты архаічны шлейф, ажно дагэтуль.

Для мяне першае, што з’яўляецца носьбітам беларускай культуры, гэта крэйда. Таму што крэйда – гэта тая парода, у якой знаходзіўся крэмень – матэрыял, які тут пачалі здабываць яшчэ ў эпоху неаліту, 3–4 тысячы гадоў да нашай эры. Крэйда была першай каляровай субстанцыяй, з якой сутыкнуліся нашы далёкія продкі. Унікальныя неалітычныя шахты каля Краснасельскага, дзе зона распрацоўкі цягнецца на некалькі кіламетраў – гэта пачатак знаёмства з колерам у яго фізічным вымярэнні на тэрыторыі Беларусі.

Мел перапальваецца, робіцца вапна. Вапна таксама вельмі важны матэрыял у беларускай культуры, ужо ў пазнейшыя часы. З вапны рабілася рошчына, якая клалася ва ўсе цагліны, пачынаючы ад першых мураваных помнікаў. Вапна выкарыстоўваецца для кладкі, тыповай на поўначы Беларусі. Яе характэрны дэкаратыўны прыём: падбіраюцца чорныя базальтавыя каменьчыкі і ўтыркаюцца, атрымліваецца чорна-белая каларыстыка.

Ясна, што белы колер –­ гэта досыць умоўны панятак. Белым лічацца і недабеленыя льны, і малако. Малако – архітэпічны прадукт, ва ўсіх культурах вельмі важны, і ў беларускай таксама. Нават асабліва важны, таму што ў беларускам традыцыйным харчаванні гэта адзін з падставовых прадуктаў.

ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

 

30 траўня (аўторак), пачатак – у 19-30

Прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

Галерэя Беларускага саюза дызайнераў (Брылеўская, 14)

Уваход вольны!

Лятучы універсітэт — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар