Лятучы ўніверсітэт правёў Дзень адкрытых дзвярэй

12 кастрычніка 2017

Лятучы ўніверсітэт правёў у сталічнай Галерэі «Ў» Дзень адкрытых дзвярэй, дзе будучыя слухачы маглі сустрэцца з выкладчыкамі курсаў і школаў гэтага навучальнага сезона, а таксама з выбітнымі асобамі «Лятучага».

Каардынатарка Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская распавяла «Беларускаму Радыё Рацыя»:

«Мы распачынаем навучальны год і распачынаем, як звычайна, публічнай падзеяй. У гэтым годзе вырашылі абысціся без фармальных прэзентацый і зрабіць больш адпаведную Лятучаму размову з асобамі, інтэлектуаламі, якія будуць у гэтым годзе выкладаць. Мы скарысталіся фарматам «Жывой бібліятэкі», і разам з імі зрабілі такую імпрэзу».

Кожны з будучых слухачоў меў магчымасць самастойна выбраць для сябе тэму заняткаў і пагутарыць пад каву цягам дваццаці хвілін з выкладчыкам, які яго зацікавіў.

 

 

 

 

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота — аўтара.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар