3-4 сакавік 2017 года ў Мінску адбылася штогадовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта «Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага», якая была зладжана супольна з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі.
Большасць праблем, з якімі сёння сутыкаецца чалавецтва, — гэта праблемы гуманітарныя. Нават абмяркоўваючы тэхнічныя дасягненні і тэхналагічныя прарывы, прыродныя зрухі і тэндэнцыі ў экалогіі, міграцыйныя плыні і новыя фінансавыя і эканамічныя мадэлі, у выніку мы апынаемся перад выклікам для чалавека. Сучасны чалавек, яго самаразуменне, стасункі з Іншымі патрабуюць пераасэнсавання. І нават больш за пераасэнсаванне — дзеяння.
Ці можам мы на базе гуманітарнай веды не толькі тлумачыць і разумець, але і на практыцы адказваць на сучасныя выклікі? Адукацыя, медыя, навука, культура, піяр, права, сфера паслуг, новыя формы супольнай творчасці, стартапы — гэта і многае іншае так ці інакш стварае і ўзнаўляе Чалавечае ў Чалавеку. Якім чынам гэта адбываецца? Як гэта можна змяняць? Куды і навошта змяняць? Хто гэта робіць? І хто можа ці павінен несці адказнасць за такія змены?
— прадставіць і публічна абмеркаваць тыя ідэі і прапановы па сучасных тэхніках і тэхналогіях чалавечага, якія існуюць ці могуць быць разгорнуты ў нашай сітуацыі і ў нашым грамадстве. Мы імкнемся таксама крытычна ацаніць свае магчымасці, правы і абмежаванні на такую працу.
У праграме канферэнцыі — абмеркаванне тэхнік і тэхналогій чалавечага ў розных сферах і з некалькіх ракурсаў.
Плэй-ліст відэазапісаў канферэнцыі
Пленарнае паседжанне
Секцыя: «Гульня і Чалавек гуляючы»
Секцыя: «Сацыяльныя працэсы і тэхналагічны асяродак»
Секцыя: «Спадчына і гісторыя як аб’ект і інструмент гуманітарнай практыкі»
Секцыя: «Індывідуальнасць, суб’ектнасць і свабода»