Выкладчыца: Аліна Радачынская
Адкрытыя дадзеныя – універсальная ідэя, у якой спалучаецца, як тэхнічная частка, так і гуманітарная. З аднаго боку гэта інструмент, які патрабуе канкрэтных тэхнічных навыкаў, але з іншага – прынцыпова новага падыходу да распаўсюду, спажывання інфармацыі і прыняцця рашэнняў. Адкрытыя дадзеныя існуюць у адным ідэалагічным полі з адкрытым праграмным забеспячэннем, свабоднымі ліцэнзіямі і правам на доступ да інфармацыі ў яго новым разуменні, якога патрабуе лічбавая эпоха.
Ці будзе далей павялічвацца ў свеце інфармацыйная няроўнасць або мы маем шанец яе пазбегнуць? І як? Гэтыя і іншыя пытанні будуць пастаўленыя ў курсе.
У межах курсу будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
Па выніках курса навучэнцы атрымаюць агульнае разуменне канцэпцыі адкрытых дадзеных, сферу іх прымянення з канкрэтнымі прыкладамі, разуменне актуальных дыскусіяў вакол гэтага пытання, а таксама ўсведамленне праблемных момантаў, што існуюць у сферы адкрытых дадзеных.
Заняткі будуць праходзіць па аўторках, пачатак 21 лістапада.