Беларуская сфера культуры ў 2020-2023 гадах: страты і здабыткі. Аналітычны агляд

Дадзены аналітычны агляд падрыхтаваны ў жніўні 2023 года на падставе рэгулярных даследаванняў сферы культуры, якія Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі (ЦЕТ) праводзіць на працягу апошніх васьмі гадоў. У 2015 годзе намі была распрацавана метадалогія ацэнкі рэалізацыі ў Беларусі каштоўнасцей і норм Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове і заахвочанні разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення ды праведзена першапачатковае даследаванне. Наступныя этапы маніторынгу былі ажыццёўлены ў 2019-м і 2022-м гадах, што дазволіла супаставіць вынікі і прасачыць дынаміку развіцця ўнутры беларускага культурнага поля. Высновы апошняга маніторынгавага замеру і іншыя даследаванні беларускай сферы культуры, праведзеныя ЦЕТ цягам апошніх трох гадоў, леглі ў аснову дадзенага агляду. 

У перыяд 2020-2023 гадоў беларуская сфера культуры апынулася пад уздзеяннем трох наймацнейшых шокаў: 

  • успыхнуўшай пандэміі новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 і беспрэцэдэнтных мер па барацьбе з ёю; 
  • узнікнуўшага ў Беларусі вострага ўнутрыпалітычнага крызісу і звязаных з ім бесперапынных масавых палітычных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці краіны; 
  • распачаўшайся поўнамаштабнай ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, у якой Беларусь выступіла на баку першай. 

Гэтыя падзеі ў роўнай ступені сталі ўзрушэннямі і стварылі новыя выклікі для дзеячаў культуры, паслужылі штуршкамі да пераасэнсавання зместу беларускай культуры як такой, напаўнення яе новымі сэнсамі, да актуалізацыі культурных традыцый і спадчыны. Шмат для каго сфера культуры перастала быць галіною вольнага часу і забаў, але стала ўсё больш звязвацца з грамадзянскай салідарнасцю, актуальным палітычным парадкам дня, праблемамі грамадзянскай супольнасці. 

У дадзеных умовах творчая дзейнасць усё больш становіцца дзейсным інструментам і драйверам перамен у грамадстве, што вызначае асаблівую даследчыцкую цікавасць да сферы культуры ў кантэксце грамадска-палітычных трансфармацый. 

У падмурак структуры гэтага агляду пакладзеныя чатыры пытанні: 

  1. Што згубіла і што здабыла беларуская сфера культура ў перыяд 2020-2023 гадоў? 

     2. Як змянілася беларуская дзяржаўная палітыка ў галіне культуры? 

     3. Як адаптаваліся/перабудаваліся беларускія недзяржаўныя культурныя актары? 

     4. Якія асноўныя выклікі, што стаяць сёння перад беларускай сферай культуры, і ці ёсць стратэгічныя прапановы/бачанне яе далейшага развіцця? 

У нашым аглядзе мы паспрабуем каротка акрэсліць асноўныя вынікі і тэндэнцыі развіцця сітуацыі ў беларускай сферы культуры ў гэтых чатырох вымярэннях. 

Чытаць тэкст цалкам:

BEL: Беларуская сфера культуры ў 2020-2023 гадах: страты і здабыткі

RUS: Беларусская сфера культуры в 2020-2023 годах: потери и приобретения

ENG: Belarusan cultural sphere in 2020-2023: losses and gains