Лятучы ўніверсітэт прапануе ўсім зацікаўленым у развіцці беларускай адукацыі далучыцца да запісу чатырох анлайн-курсаў ад беларускіх інтэлектуалаў i адмыслоўцаў у сучасным фармаце і на прафесійным узроўні.
Сучасная адукацыя імкліва асвойвае інтэрнэт. І беларусы ўсё часцей карыстаюцца магчымасцю вучыцца ў рэжыме анлайн. Аднак ці шмат у бязмежнай прасторы сеціва курсаў, створаных у Беларусі і для Беларусі? Курсаў, якая не толькі дапамагаюць у набыцці працоўных навыкаў, але прапануюць універсітэцкую якасць і змест ведаў пра актуальныя пытанні і праблемы, пра нашу культуру, гісторыю і развіццё.
Вобмаль! І ніхто, апроч нас саміх, іх для нас не зробіць.
Лятучы ўніверсітэт запрашае вас далучыцца да краўдфандынгавай кампаніі па стварэнні чатырох анлайн-курсаў, якія былі абраны шляхам народнага галасавання.
Каб выказаць сваё меркаванне і аказаць уплыў на сучасную адукацыю прайдзіце па спасылцы на сайт Talaka.by https://www.talaka.org/projects/2309/overview, абярыце падзяку, якая Вам спадабалася і падтрымайце праект.
Уключайцеся ў анлайн-адукацыю з беларускім зместам!