Канцэпцыя адукацыі ў Лятучым універсітэце. Праграма

Праектная сесія, 12-14 красавіка 2013,

база адпачынку НЦ «Лідзія»

У выніку працы мы павінны атрымаць:

  • Уяўленні пра месца адукацыі ў агульнай структуры і працэсах Лятучага ўніверсітэта,
  • Уяўленні пра змест адукацыі – тое, што перадаецца ў адукацыйнай дзейнасці і застаецца пасля яе,
  • Уяўленні пра арганізацыю адукацыйнай дзейнасці ў Лятучым універсітэце.

Праграма

12 красавіка

9.00 – 10.30 Заезд

9.00 – 10.30 Кава-паўза

11.00 – 13.00 Агульнае паседжанне

Метадалагічныя ўводзіны: змест адукацыі як сістэмаўтваральны фактар. Абмеркаванне.  Ул. Мацкевіч

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.30 Агульная паседжанне

Змест адукацыі ў Лятучым універсітэце: канцэптуальныя прапановы. Абмеркаванне

Плануецца прадстаўленне некалькіх канцэптуальных прапаноў па змесце адукацыі ў Лятучым універсітэце. Колькасць і альтэрнатыўнасць прапаноў залежыць ад ініцыятывы і гатоўнасці прадставіць уласныя напрацоўкі сярод удзельнікаў праектнай сесіі.

Падзел на групы. Плануецца падзел на 2 ці 3 групы.

Папярэдне можна прапанаваць наступныя групы (паводле розных узроўняў выпрацоўкі канцэпцыі): 1) арганізацыя адукацыйнай дзейнасці, 2) змест адукацыі і дыдактыка, 3) камунікатыўна-педагагічныя кампетэнцыі.

Прынцып падзелу будзе канчаткова вызначаны пасля абмеркавання канцэптуальных прапаноў.

Выбар групы кожны ўдзельнік робіць сам.

16.30 – 17.00 Кава-паўза

17.00 – 20.00-Праца груп

Абмеркаванне, крытыка, вызначэнне магчымасцяў ўзгаднення розных канцэптуальных прапаноў з пазіцыі кожнай з груп.

У ходзе працы груп будуць абмеркаваныя зробленыя прапановы, вызначана іх адэкватнасць ідэі Лятучага ўніверсітэта, а таксама сучасным тэндэнцыям у адукацыі, навуцы і інтэлектуальнай сферы. Вызначана магчымасць ўзгаднення зробленых прапаноў па зместу адукацыі, прапанаваныя шляхі ўзгаднення або выбару (калі раптам прапановы будуць ацэненыя як несумяшчальныя). Усё гэта кожная група выпрацоўвае, зыходзячы з свайго пункту гледжання.

20.00 – вячэра

 

13 красавіка

8.00 – 9.00 Сняданак

9.00 – 12.00 Агульная паседжанне (вынясенне працы груп, абмеркаванне)

Змест адукацыі Лятучага ўніверсітэта: вызначэнне і ўзгадненне розных канцэптуальных прапаноў.

12.30 – 13.30 Абед

14.00 – 16.30 Праца груп

Аналіз умоваў і абставінаў рэалізацыі канцэптуальных прапаноў з пазіцыі кожнай групы.

У ходзе працы груп будуць суаднесеныя абмеркаванны вышэй і узгоднены “змест адукацыі” з рознымі аспектамі і абставінамі рэалізацыі яго ў Лятучым унівесітэце: агульнай структурай дзейнасці, станам і кваліфікацыяй удзельнікаў універсітэцкай супольнасці, дыдактычнымі патрэбамі і г.д..

16.30 – 17.00 Кава-паўза

17.00 – 20.00 Агульная паседжанне (вынясенне працы груп, абмеркаванне)

Межы, магчымасці, праблемы і цяжкасці рэалізацыі канцэптуальных прапаноў.

20.00 Фуршэт

 

14 красавіка

8.00 – 9.00 Сняданак

9.00 – 12.00 Праца груп:

Прапановы па парадку дзеянняў і крокаў рэалізацыі канцэптуальных прапаноў з пазіцыі кожнай з груп.

У ходзе працы груп будуць разгледжаныя неабходныя крокі, якія дазваляюць у наяўных умовах прасунуцца да рэалізацыі ўзгодненага разумення адукацыі ў Лятучым універсітэце.

12.00 – 13.00 Абед

13.00 – 15.00 Агульная паседжанне (вынясенне працы груп, абмеркаванне):

Перспектывы рэалізацыі канцэпцыі адукацыі Лятучага ўніверсітэта. Ўзгадненне дзеянняў.

15.00 – 15.30 Кава-паўза

15.30-17.00 Агульная паседжанне.

Падвядзенне вынікаў. Планы па афармленні канцэпцыі.

17.00 – Ад’езд