Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення

Канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта

Мінск, 14-15 снежня 2012 года

14-15 снежня 2012 года адбылася  першая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта, прысвечаная сучаснай інтэлектуальнай сітуацыі Беларусі. Мэта канферэнцыі – супольнае абмеркаванне і вызначэнне сучаснай інтэлектуальнай сітуацыі Беларусі, яе асноўных характерыстык, праблем і выклікаў. Гэтае вызначэнне мусіць стаць асновай для самавызначэння Лятучага універсітэта і яго супольнасці (разам і паасобку);  будзе спрыяць развіццю агульнага дыскурса, гарызонтаў і перспектыў, пазначэнню кропак найбольшага напружання і працы для сённяшняй інтэлектуальнай і акадэмічнай супольнасці. Удзельнікамі сталі каля 40 асобаў – даследчыкаў, выкладчыкаў, дзеячоў інтэлектуальнай і культурнай прасторы.

Напярэдадні канферэнцыі ўдзельнікі мелі магчымасць выказаць свае думкі наконт стану інтэлектуальнай сітуацыі, абставінаў і выклікаў мыслення у тэзісах і эсэ. Праграма канферэнцыі прадугледжвала чатыры пленарных даклада, на якіх былі прадстаўлены розныя аспекты разгортвання  інтэлектуальнай сітуацыі Беларусі і сучаснага стану. 

Валянцін Акудовіч. Дыскурс сучаснага беларускага мыслення   

Таццяна Шчыцова. Філасофія: асаблівасці і праблемы інтэлектуальнай сітуацыі   

Уладзімір Абушэнка. Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: экспазіцыя, тэндэнцыі, кантэксты, сітуацыя   

Уладзімір Мацкевіч. Практычны розум нашага часу   

Пасля абмеркавання пленарных дакладаў удзельнікі разыйшліся па чатырох групах, каб больш подрабязна абмеркаваць сучасны стан у асобных сферах і акрэсліць найбольш выразныя праблемы і выклікі. Напрацоўкі груп былі прадстаўлены і абмеркаваны  на другім пленарным паседжанні.

Сэкцыя: Культурныя кантэксты  мыслення (культура, мастацтва і  эстэтыка)   

Сэкцыя: Філасофскія і метадалагічныя падставы мыслення   

Сэкцыя: Гуманітарныя тэхналогіі: адукацыя, падрыхтоўка, трансляцыя

Сэкцыя: Акадэмічная веда і змена парадыгмаў   

Канферэнцыя скончылася панэльнай дыскусіяй “Супольнасці, праграмы і інстытуцыі: ці магчымы агульны адказ на выклікі?”у якой ўдзельнічалі прадстаўнікі шэрагу супольнасцяў і арганізацый: А.Ластоўскі (Палітычная сфера), У.Мацкевіч (Агенцыя гуманітарных тэхналогій), П.Баркоўскі (Філасофская прастора).

Па меркаванні з аднаго з актыўных удзельнікаў канферэнцыі, Паўла Баркоўскага: “.. Важна, што ўдалося выкарыстаць неўласцівую для тыповых акадэмічных канферэнцыяў мадэль паспалітага абмеркавання праблемаў заміж заслухоўвання чужых тэзісаў на секцыях. Гэты элемент інтэлектуальнай супрацы, уласцівы хутчэй фармату АДГ (арганізацыйна дзейнасных гульняў), дазволіў не засяроджвацца кожнаму на тых ідэях, што ўкладаліся ў сціплую форму ўласных тэзісаў, але адгукнуцца на абмеркаванне супольнай праблемы, знаходзіць салідарнасць у абмеркаванні і часткова ва ўзаемадзеянні”. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне матэрыялаў.  

                     

Па выніках канферэнцыі быў выдадзены спtцыяльны нумар часопіса “Палітычная сфера”№ 21 (2) 2013. Інтэлектуальная сітуацыя (чытаць у pdf).  

Водгукі і матэрыялы па канферэнцыі ў СМІ: Еurobelarus.info : Інтэлектуальная сітуацыя на Беларусі: якая яна склалася і што рабіць