Ліпень 2011 года. «У пошуках Ўніверсітэта: неабходнасць і магчымасць»
Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі: панятак, сэнс і прызначэнне Ўніверсітэта, суіснаванне штучных і натуральных працэсаў у развіцці ўніверсітэту, змест універсітэцкай адукацыі. Тэзісы выступаў можна знайсці на адмысловай старонцы.
Ліпень, 2012 года. «Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту і перспектывы развіцця»
Асноўнымі тэмамі дыскусій гэтай школы сталі элементы, структура і агульнае цэлае ўніверсітэта, цяжкасці і перспектывы самаарганізацыі, узаемасувязь асобных працэсаў ва ўніверсітэце. Матэрыялы летняй школы можна знайсці тут.

Чэрвень-Ліпень 2013, “Лад жыцця Лятучага ўніверсітэта: прастора і час, этас і стыль”.
Асноўныя тэмы – арганізацыя прастору і часу ўніверсітэта, этычныя нормы і правілы паводзінаў, падставы для каштоўнаснага кансэнсуса, месца ўніверсітэцкага этаса ў адносінах з «знешнім светам» і культурай. Відэа, фота і тэзісы можна знайсці тут.

Ліпень 2014: “Зрухі і пераўтварэнні нашага часу: выклікі ці акалічнасці для ўніверсітэта і супольнасці”
Галоўныя прадметы дыскусій – самаарганізацыя ва ўніверсітэце. Апроч таго ўпершыню цягам Летніка адбываліся прэзентацый на наступны год, па выніках якіх сябры Лятучага галасавалі за напаўненне праграмы. Больш інфармацыі – тут.
Ліпень 2015: “Ідэя, тэхналогія і супольнасць: пошукі сучаснага Універсітэта”
Галоўнай тэмай летніка стала спроба зразумець сваю пазыцыю і магчымасці па падставовых апазыцыях у трансфармацыі ўніверсітэта: глабальны ці нацыянальны, сеткавы ці лакальны, стандартны ці ўнікальны і г.д.? З якім Чалавекам Універсітэт сустракаецца ў сучаснасці? Якім павінен быць Свой універсітэт ў Свой час?