У межах школы беларуская метадалагічная супольнасць прапануе інавацыйны падыход да адукацыі. Мы арыентуемся не на прафесіі, дысцыпліны ці тэмы, а на фармаванне асобай формы мыслення, дзеяння і ладу жыцця –“Homo ludens”. Чалавек гуляючы – гэта нашае бачанне антрапалагічнай перспектывы сучаснага чалавека, якая скіравана на асваенне мыслення для гуманітарнай практыкі ва ўмовах множнасці сусветаў. Мы запрашаем удзельнікаў падчас навучання выбудаваць з сабе “Homo ludens” праз супольнае засваенне метадаў, падыходаў і практыкі самаарганізацыі і самавызначэння. На гэтым шляху мы прапануем напрацаваны ў метадалагічным падыходзе спосабы мыслення, самавызначэння і стасункаў са светам.
У праграму школы ўваходзяць:
· засваенне базавых метадаў і падыходаў метадалагічнай працы (анталагічная праца, схематэхніка, рэфлексія і праблематызацыя, праграмаванне, гульняпрактыка),
· праца з асабістай адукацыйнай і кар’ернай траекторыяй
· самавызначэнне і арганізацыя асабістай і супольнай дзейнасці арыентаванай на Беларусь (даследаванні, праекты і г.д.),
· асваенне разнастаўных формаў актуальнага беларускага мыслення “тут і цяпер”
· арганізацыя і ўдзел ва Універсітэцкай гульні
· удзел у клубная прасторы метадалагічнай супольнасці
У працы школы будуць браць удзел асноўныя чальцы метадалагічнай супольнасці: Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Аксана Шэлест, Зміцер Галіноўскі і інш. У адукацыйны працэс у школе будуць уключаны заняткі з шырокім колам мысляроў з калегіюма Лятучага ўнвіерсітэта – Ігар Бабкоў, Міхась Баярын, Міхал Анемпадыстаў і інш..
У школу запрашаюцца тыя, хто:
- маюць і свабодны час і лад жыцця для мыслення
- маюць амбіцыі па сістэмных пераўтварэннях грамадства і гатовыя да “гульні ў Беларусь”
- шукаюць адказаў на падставовыя пытанні і гатовыя да радыкальных зменаў у сябе: карціне свету, метадах, ладу жыцця
Школа разлічана на 2 з паловай ўніверсітэцкія гады. Пачатак – студзень 2016, сканчэнне – травень 2018 года.
Заняткі ў школе пачаліся з 2016 года, але для самых матываваных ёсць магчымасць далучыцца да працы школы.
Каб патрапіць у школу неабходна да 8 карстрычніка падаць заяўку (запоўніць анкету і даслаць матывацыйны ліст) па спасылцы ніжэй.
Усе падаўшыеся будуць запрошаны да сумоўя.
Пры адборы ўлічваецца:
– папярэдняе знаёмства з метадалагічным падыходам (пройдзеныя курсы У.Мацкевіча, А.Ягорава ці Т.Вадалажскай у Лятучым універсітэце, самастойнае знаёмства з СМД-метадалогіяй)
– самавызначэнне ў накірунку выбодовы сваёй індывідуальнай траекторыі ў бок метадалогіі
– наяўнасць практычных задач, якія патрабуюць метадалагічных сродкаў для іх вырашэння.