5 курсаў пра гісторыю, памяць і спадчыну

10 студзеня 2022

Зробім свой унёсак да году гістарычнай памяці!

Прапануем сапраўдныя веды пра тое, як працаваць з мінулым: рэфлексаваць, захоўваць, аналізаваць.

Мінулае, гэта тая частка нашай ідэнтычнасць, якая дае падставы для руха наперад. Але гэта не застыўшая гісторыя, гэта жывая прастора асэнсавання і працы.Запрашаем далучыцца да яе праз 5 курсаў.

Яны дадуць тое, што складана знайсці на гістарычных старонках: сучасныя спосабы і практыкі працы з мінулым.

1 Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя распавядае пра тое як працаваць з асабістымі успамінамі, з досьведам і памяццю. Вусная гісторыя – гэта паварот на 180° ад “афіцыйнай гісторыі”, гэта голас простага чалавека, гэта новае разуменне мінуўшыны. Эксперты Беларускага архіва вуснай гісторыі распавядаюць пра тое, як працуе новы метад вуснай гісторыі, а таксама прапануюць убачыць падзеі Другой сусветнай, Чарнобыля і калектывізацыі. Распавядаюць Алесь Смалянчук, Вольга Іванова і Андрэй Мастыка.

2. Неверагодны Міхал Анемпадыстаў у курсе “Дэзань! Стыль і ідэнтычнасць” паглыбляецца ў кантэкст гісторыі беларускай культуры, каб лепей разумець тое, што з намі адбываецца сёння. Як беларускі стыль паўставаў з народных рамёстваў, як адлюстроўваўся у архітэктуры і пісьменстве. Гэты курс – яшчэ адна магчымасць паслухаць Міхала Анемпадыстава ў жывым разважанні.

3. Стаміліся ад дзіўных рэканструкцый, аднаўленняў, у якіх мы толькі страчваем спадчыну. Тады для вас курс “Спадчына: каштоўнасці і практыка” ад Ігара Раханскага і Уладзімера Мацкевіча. Трохі незвычайна, але вельмі плённа падумаць пра тое, што робіць “старыя камяні” спадчынай, як адбываецца цыкл жыцця помніка, як вырашаюцца канфлікты вакол спадчыны.

4. Гісторыя гэта заканамернасць, праект, працэс, працэдура ці настальгія? Калі паставіцца да гісторыі філасофскі, то адкрыецца новы ўзровень роздуму пра мінулае. Курс “Філасофія гісторыі як праект настальгіі” ад Ліліі Ілюшынай – гэта неверагодная вандроўка на на адзін паверх па над фактамі, падзеямі і героямі.

5. Асобнае месца у нас для курса Ірыны ДубянецкайДзьве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду” . Выкшталцоная праца з самым знакамітым у нашай культуры тэкстам – Бібліяй. Толькі адзін раздзел, толькі адна гісторыя – стварэнне Чалавека. Але, прайшоўшы яе разам з лектаркай, можна навучыцца чытаць старыя тэксты і бачыць іх як сведчанне культуры, а таксама даведацца Чаму так склалася, што адна кніга ўтрымлівае дзьве гісторыі стварэньня?