
Вядучы вандроўкі – Цімох Акудовіч.
У Кушлянах нас сустрэне Алесь Жамойцін
Залессе даследуем разам з Сяргеем Верамейчыкам
Вандруючы мы пабываем у цікавых мясцінах на былым Старавіленскім тракце, дзе захаваліся велічныя храмы, прыгожыя сядзібы і паркі. Мясціны, дзе апошнія 200 год прыдумлялі і прыдумляюць Беларусь.
Залессе – палац пач. ХІХ ст., дзе 20 год жыў і працаваў Міхаіл Клеафас Агінскі – пісменнік, дыпламат, кампазітар.
Смаргонь – горад вучаных мядзведзяў і духмяных абаранкаў. Галоўны помнік – былы кальвінскі збор XVI ст.
Жодзішкі – паляц-лякарня, дзеючы млын і старадаўні касцёл – месца святарскага служэння Вінцэнта Гадлеўскага.
Солы – незвычайны неабарочны касцёл 1920-ых гг. з роспісамі мастака Пятра Сяргеевіча.
Кушляны – сядзіба-музей Францішка Багушэвіча.
Жупраны – неагатычны касцёл пач. ХХ ст. каля якога пахаваны Багушэвіч.
Кошт паездкі 60 тысяч рублёў.
Колькасць месцаў абмежаваная, спяшайцеся!