Адкрыты ліст. Салідарнасць з беларускім філосафам Уладзімірам Мацкевічам

02 кастрычніка 2021

Мы звяртаемся да вучоных, інтэлектуалаў, публіцыстаў і журналістаў.

У 2020 годзе беларускі рэжым, які страціў легітымнасць, прадэманстраваў гатоўнасць знішчаць не толькі палітычных апанентаў, адкрытае грамадзянскае дзеянне, але і свабодную думку. Арышт і заключэнне філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча – гэта дзеянне, накіраванае на тое, каб прымусіць замаўчаць крытычнае мысленне. Эта страх перад тым, што беларускае грамадства стане арыентавацца на сваіх інтэлектуалаў, стане чуць і рэалізоўваць ідэі, якія нараджаюцца ў краіне, стане думаць і дзейнічаць самастойна.

Уладзімір Мацкевіч на працягу доўгіх гадоў паслядоўна крытыкаваў беларускую ўладу, прапаноўваў ідэі і стратэгіі дзеянняў для грамадзянскай супольнасці. Многія з іх прыводзілі да з’яўлення новых важных ініцыятыў і структур, такіх як: Лятучы ўніверсітэт, Беларуская нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці, кампанія «Свежы вецер», «Хартыя’97». Усе яго прапановы грунтаваліся на сістэматычнай даследчай і аналітычнай працы.

Уладзімір Мацкевіч шмат разоў казаў пра важнасць канцэптуалізацыі Беларусі. Ён аргументаваў і даводзіў, што сацыяльна-палітычныя працэсы ў Беларусі – гэта новыя сучасныя з’явы, якія адлюстроўваюць, а часам і апярэджваюць пэўныя сусветныя тэндэнцыі.

Арышт і турэмнае зняволенне Уладзіміра Мацкевіча заахвочваюць да таго, каб звярнуць увагу на інтэлектуальную працу ўнутры краіны, каб «Думаць Беларусь».

У сітуацыі рэвалюцыйнай захопленасці ці прыгнечанасці рэпрэсіямі звычайныя грамадзяне рэдка звяртаюць увагу на намаганні ў разуменні, рэфлексіўным аналізе, тэорыі. Толькі мы самі, абмяркоўваючы, развіваючы і працягваючы думкі сучасных беларускіх мысляроў, можам зрабіць іх бачнымі і чутнымі для грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Мы выказваемся ў падтрымку вольнага мыслення ў Беларусі. Мы заклікаем беларускую і міжнародную інтэлектуальную супольнасць:

  • падымаць праблемы рэпрэсій супраць вольнага мыслення ў міжнародных медыя і на палітычных форумах;
  • арганізаваць дыскусіі і канферэнцыі, прысвечаныя філасофскаму і метадалагічнаму асэнсаванню сучаснай Беларусі;
  • перакладаць і распаўсюджваць працы беларускіх філосафаў у іншых краінах.

Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!

СПІС ПАДТРЫМАЎШЫХ

Далучыцца да ліста можна па спасылцы 

На рускай мове

На ангельскай мове

 

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар