20 снежня на пляцоўцы Press Club Belarus адбудзецца публічная дыскусыя “Аўтарытарызм сёння”, прымеркаваная да 45-годдзя Віталя Сіліцкага. Дыскусія будзе прысвечаная абмеркаванню інтэлектуальнай спадчыны Віталя Сіліцкага і ідэяў яго апошняй кнігі “Доўгая дарога ад тыраніі”.
Выступоўцы: Пётр Рудкоўскі (Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў), Уладзімір Мацкевіч (Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”), Алесь Лагвінец (Дзея).
Мадэратар — Валер Булгакаў (Часопіс ARCHE).
Дыскусыя пройдзе ў сераду 20 снежня на пляцоўцы Press Club Belarus (Менск, вул. Веры Харужай, 3). Пачатак а 18:00. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.
Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Грамадзкага руху “Дзея” і Students For Liberty Belarus.
За навінамі мерапрыемства можна сачыць на адмысловай старонцы ў ФБ:
“Лятучы” таксама рэкамендуе:
Віталь Сіліцкі. Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму