Дыскусія “Дзе Беларусь на мапе Балонскага працэса?”

29 мая 2018

25 траўня ў Парыжы завяршылася двухдзённая канферэнцыя міністраў адукацыі Еўропы. На ёй сярод іншых вырашалася пытанне, ці застанецца Беларусь у Балонскім працэсе. 

Як вынікае з Дэкларацыі канферэнцыі, не гледзячы на тое, што наша краіна не выканала патрабанні Дарожнай мапы, яна застаецца ў Балонскім працэсе, але, як і раней, з пэўнымі ўмовамі. Канферэнцыя міністраў адукацыі Еўропы прапанавала Беларусі стратэгію на 2018-2020 гг., выкананне якой павінна зняць тыя “сутнасныя праблемы”, якія замінаюць паўнавартаснаму ўдзелу краіны ў працэсе гарманізацыі вышэйшай адукацыі ў Еўропе.

5 чэрвеня супольнасць Global Shapers ладзіць дыскусію, каб абмеркаваць гэтыя навіны і вынікі Канферэнцыі.

Што дае Балонская сістэма – для выкладчыкаў, студэнтаў, абітурыентаў і дзяржслужбоўцаў? 
Чаго чакаць Беларусі па выніках Форума? Як гэта паўплывае на развіццё вышэйшай адукацыі Беларусі ў наступныя гады? Ці будуць студэнты вандраваць і вучыцца семестр па абмене ў еўрапейскіх ВНУ?

Гэтыя і іншыя пытанні можна будзе абмеркаваць падчас дыскусіі.

Спікеры дыскусіі:

Уладзімір Дунаеўэксперт грамадскага Балонскага камітэта, падзеліцца вынікамі абмеркавання і рашэння Парыжскай канферэнцыі, акрэсліць праблемы з уступленнем Беларусі ў Балонскую сістэму. 

Іна Кулей, якая прадстаўляе арганізацыю «Тваё заўтра», распавядзе пра кейсы беларусаў, якія вучыліся за мяжой і пасля вярнуліся на радзіму. З якімі цяжкасцямі яны сутыкаліся? Якія перспектывы чакаюць выпускнікоў замежных ВНУ у Беларусі? Ці лёгка пацвердзіць замежны дыплом? 

Хрысціна Рыхтэр падзеліцца інфармацыяй пра размеркаванне выпускнікоў беларускіх ВНУ. Пытанне аб размеркаванні адно з ключавых, і тое, як яно будзе вырашана, паўплывае на ступень інтэграцыі Беларусі ў Балонскую сістэму.

5 чэрвеня

18.30 – 20.30

прастора PUNKT (Кастрычніцкая 23а)

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі: 

https://goo.gl/forms/S24035n6LR4udTwZ2

Падзеі:
Тэмы: