Форум “Месца сустрэчы: Будучыня”

20 сакавіка 2018

14-15 красавіка ў Культ. цэнтры КОРПУС прадстаўнікі сфер культуры, адукацыі, бізнесу і навукі сустрэнуцца ў прасторы абмеркавання агульнай будучыні – Форуму “Месца сустрэчы: Будучыня”. Падзеі, сустрэчы і размовы падчас Форуму будуць прысвечаны няпростай тэме – будучыні ў кантэксце ўсё больш хуткіх тэхналагічных зменаў і іх уплыву на сацыяльныя працэсы і штодзённасць.

ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА ФОРУМА

Кожны дзень мы становімся сведкамі масштабных зменаў і бурнага развіцця свету тэхналогій. Гэтыя працэсы адбіваюцца на самых розных сферах чалавечага жыцця: дзяржаўным кіраванні, праве, эканоміцы, культуры і штодзённасці, зносінах людзей па ўсім свеце.

Пытанні, якія хвалююць ініцыятараў Форуму – ці разумеем мы магчымыя наступствы таго, што адбываецца, іх пазітыўныя і негатыўныя бакі? Ці можам прадбачыць, прагназаваць і кіраваць будучымі зменамі? Ці гатовыя мы абмяркоўваць агульную будучыню з тымі, хто знаходзіцца “па розныя бакі” гэтых зменаў: практыкамі і тэарэтыкамі, інаватарамі і кансерватарамі, “тэхнарамі” і “гуманітарыямі”, аптымістамі і песімістамі?

У праграме Форуму:

  • Выступленні па самых спрэчных пытаннях сённяшняга дня. Ці ёсць канкурэнтныя перавагі ў Беларусі ва ўмовах новыга тэхналагічнага уклада? Што рухае распрацоўшчыкамі штучнага інтэлекту? Як рэагаваць чалавеку на тое, што рознага кшталту “тэхніка” ўсё больш замяняе яго ў розных сферах?
  • Панэльныя дыскусіі прадстаўнікоў розных сфер і пазіцый. Перспектыва адносін чалавека і штучнага інтэлекту: сімбіёз або супрацьстаянне? На што накіроўваць адукацыю – на ўдасканаленне прафесійных здольнасцяў або на развіццё чалавечых якасцяў? Што такое «адказныя дадзеныя» і за кім будучыня: за «вялікім братам» ці за вольным чалавекам?

Ключавыя спікеры і ўдзельнікі дыскусій Форуму:

  • Прадстаўнікі E-Governance Academy (Эстонія, tbc);
  • Уладзімір Мацкевіч, “Лятучы ўніверсітэт” (Беларусь);
  • Таццяна Шчытцова, ЕГУ (Літва);
  • Ігар Соўпель, IHS Global;
  • Андрэй Багамолаў, Machine Learning Research Engineer, MIT Media Lab (tbc);
  • Іван Сухій, медыяэксперт, палітолаг (Расія);
  • Лола Трапш, беларускі офіс міжнароднай кампаніі Pedersen&Partners;
  • Сяргей Кадамскі, Wargaming.net, Director of Player Research and Data Science;
  • Аляксей Казлюк, “Human Constanta” (Беларусь);
  • Аляксандр Хоміч, Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” (Беларусь);
  • Таццяна Вадалажская, “Лятучы ўніверсітэт” (Беларусь);
  • Улад Вялічка, Міжнародны Кансорцыум “ЕўраБеларусь” (Беларусь-Літва);
  • Раман Касціцын, “ARS Communications” (Беларусь).

Акрамя гэтага, Форум прапануе фарматы, у якіх вы можаце не толькі паўдзельнічаць як слухач ці дыскутант, але і прапанаваць сваю ідэю, тэму, праект!

  • Шоупрэзентацыя інавацыйных ідэй і праектаў. Мы запрашаем расказаць пра сваю ідэю або праект, якія ўжо рэалізуюцца і мяняюць Беларусь. Прэзентацыі будуць праходзіць у фармаце 5-7 хвілінных пітчаў. Гэта могуць быць праекты са сферы IT, культуры і крэатыўных індустрый, медыя, навукі. Патрабаванні да прэзентацыі вельмі простыя, яна павінна адказваць на 3 пытанні: У чым палягае інавацыя? Што яна змяняе? Як будзе выглядаць Беларусь, калі ваша інавацыя запрацуе?
  • Міні BarCamp – адкрыты фармат для дыскусій вакол агульнай тэмы «Іншы бок інавацый». Гэта магчымасць для экспертаў, спецыялістаў і практыкаў прапанаваць і абмеркаваць магчымасці і праблемы зменаў розных сфер жыцця краіны пад уплывам інавацый: медыя, працоўных адносінаў і занятасці, культуры, сацыяльнай абароненасці, кіравання, правоў чалавека і дыскрымінацыі,і г.д. Па выніках конкурсу будуць абраныя 8 лепшых тэмаў, якія трапяць на Форум.

Для ўдзелу ў гэтых фарматах да 5-га красавіка абавязкова трэба падаць заяўку праз форму рэгістрацыі на Форум. Прапануйце свае тэмы і ідэі для супольнай працы і абмеркавання!

Мы спадзяемся, што ўдзел у Форуме дасць вам магчымасць паглядзець звонку на ўласную дзейнасць, убачыць сваю ролю ў фарміраванні глабальнага будучага, знайсці ідэі для новых праектаў, праграм і ініцыятыў, якія змогуць засяродзіцца на найбольш важных выкліках часу. Скарыстайцеся магчымасцю убачыць і пачуць адзін аднаго!

Калі вы хаціце прыняць удзел ў мерапрыемстве, прапануем вам запоўніць форму рэгістрацыі, якая таксама ўключае магчымасць заявіць свае ідэі і тэмы для ўключэння ў праграму Форуму. Канчатковая версія праграмы будзе адпраўлена ўсім зарэгістраваным удзельнікам.

Таксама мы будзем рады новым партнёрам Форуму.

За навінамі Форуму можна сачыць на афіцыйных старонках мерапрыемства ў vk і facebook.

14-15 красавіка

Культ. цэнтр Корпус (Машэрава 9/8).

Арганізатары Форуму: Лятучы ўніверсітэт, Культ.цэнтр Корпус, Open Data Belarus, Human constanta, Адукацыйны цэнтар ПОСТ, Асацыяцыя камунікатыўных кансультантаў (АККК).

 

Дадатковая інфармацыя:

па пытаннях ўдзелу і партнёрства: flyuniby@gmail.com

па агульных пытаннях Форуму: +375 44 418 20 21

Глядзіце таксама:

5 причин пойти на Форум «Место встречи: Будущее»

Симбиоз или противостояние: человек и искусственный интеллект. Дискуссия в рамках Форума

Падзеі:
Тэмы: