“Канец посткамунізма?” Публічная дыскусія

31 студзеня 2019

Беларускі Калегіюм запрашае  прыняць удзел у публічнай дыскусіі “Канец посткамунізма?”, што адбудзецца 4 лютага ў 19.00 у Журналісцкай майстэрні “Прэс Клуб”.

Посткамунізм — эпоха, якая распачалася напрыканцы васьмідзясятых, беспрэцэдэнтная па свайму гістарычнаму зместу, інтэлектуальнай насычанасці, эмацыйнай напоўненасці.

Падзенне Бярлінскай сцяны, лістапад 1989 г.

У аснове гэтай эпохі палягае канцэптуальная метафара “перахода”. З аднаго боку, пераходнасць задае высокую дынаміку эканамічных і палітычных зменаў, з іншага — адчуванне часовасці, нетрываласці ўсіх сацыяльных і культурных формаў.

На абмеркаванне вынесены наступныя пытанні: 

  • Ці можам мы гаварыць пра сканчэнне посткамунізма, завяршэнне (паспяховае ці не) самога стану “пост”, г .зн. пераходнасці?
  • Калі можам, якая падзея можа быць знакам (сімптомам?) канца пераходу? Эканамічная крыза 2008? Расейска-украінская вайна 2014? Узвышэнне (вяртанне) Кітая? Выбары Трампа і паварот направа ў заходняй палітыцы?
  • Ці можам мы з сённяшняй перспектывы вызначыць посткамунізм як гістарычную эпоху? Як вацыяльна-палітычную і эканамічную сістэму? Як інтэлектуальную фармацыю?
  • Ці ёсць “беларуская спецыфіка”, што значыць посткамунізм па-беларуску? 
  • І ці мы ўжо прадчуваем новы час?

У дыскусіі возьмуць удзел Уладзімір МацкевічВалянцін Акудовіч,  Максім Жбанкоў, Павал Церашковіч, Вольга Шпарага, Аляксандр Чубрык, Пётра Рудкоўскі ды інш.

Гэтай дыскусіяй Беларускі калегіюм распачынае трансдысцыплінарны семінар “Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”, які ўключае ў сябе наступныя формы: уласна даследчы семінар, лекцыі спецыялістаў, тэматычныя дыскусіі і круглыя сталы, прэзентацыі, абмеркаванні новых выданняў.

4 лютага

Пачатак: 19.00

Журналісцкая майстэрня “Прэс-клуб” (вул. Веры Харужай, 3)

Падзеі:
Тэмы: