
Лятучы ўніверсітэт
у межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE
запрашае на адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава
«Колер Беларусі»
28 лютага, 19.00
Галерэя Беларускага Саюза Дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)
Што такое «колер» і чаму ён феномен культуры?
Якія колеры першымі атрымалі свае імёны ў нашых далёкіх продкаў?
Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі?
Якім чынам колеры фармуюць самаідэнтычнасць?
«Колер Беларусі» – гэта міждысцыплінарнае даследванне Міхала Анемпадыстава:
– Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі, ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі.
На выставе будзе прадстаўлена візуальная частка даследвання – аб’екты, якія з’яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Носьбіты гэтыя розныя. Некаторыя з іх архетыпічныя, а разам з тым, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу. Іншыя забыліся, зацерліся, зафарбаваліся пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на сістэмнае, руплівае аднаўленне. Трэція маюць патрэбу ў дадатковым паясненні кантэкста, семантыкі і сэнсаў.
Выстава папярэднічае выхаду ў свет аднайменнай манаграфіі, прэзентацыя якой плануецца ў сакавіку сёлета. Працягнецца выстава «Колер Беларусі» да 24 сакавіка.
Уваход вольны.
Кантакты:
+375447424832, lizavieta.n@gmail.com (Ліза Неўмяржыцкая)
Падрабязную інфармацыю пра выставу «Колер Беларусі» і падзеі ў яе межах шукайце на сайце www.fly-uni.org
Міхал Анемпадыстаў – культурны дзеяч, дызайнер, графік, паэт, аўтар тэкстаў і канцэпцыі праекта «Народны Альбом», сябра калегіюма Лятучага ўніверсітэта.
Выстава «Колер Беларусі» ладзіцца ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.