У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы. “У лютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай стане вызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных са спадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў –чальцы журы конкурса”, – кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту. Першы круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.
Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія конкурса “Спадчына ў дзеянні” адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.
“Важна, што пераможцы і праекты з кароткага спісу конкурса “Спадчына ў дзеянні” атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса”, – кажа Сцяпан Стурэйка.
Старт прыёма заявак – 15 студзеня, 2019,
Апошні дзень падачы – 15 сакавіка, 2019.
Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС.
Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна дасылаць на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com, альбо на адрас: 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.
Журы конкурса:
Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек – рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод сябраў журы – рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч, Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Езерын і шматлікія іншыя.
Арганізатар конкурса:
Конкурс праводзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах” (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораны ў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты.
Партнёры конкурса:
Галоўным партнёрам конкурса “Спадчына ў дзеянні” выступіла беларускае прадстаўніцтва нямецкай кампаніі “Remmers”, вытворца рэстаўрацыйных сумесяў і тэхналогій.
Важнымі партнёрамі конкурса з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі камітэт Міжнароднай рады музеяў (ICOM).
Кантактныя асобы конкурса:
Па пытаннях інфармацыйнага партнёрства звяртайцеся да
Марыі Савушкінай maria.savushkina@gmail.com, тэл. +375296955379
Сцяпан Стурэйка, каардынатар конкурсу “Спадчына ў дзеянні” https://www.facebook.com/stsiapan.stureika
e-mail: konkurs.icomos@gmail.com.
Аліна Дзеравянка, сябра Аргкамiтэту конкурса
тэл. +375295544017.