Лекцыя Гінтаўтаса Мажэйкіса «Грані сучаснага трыкстэрства і рэабілітацыя прагрэсіўнай хлусні»

25 верасня 2014

Лятучы універсітэт

Цэнтр Еўрапейскай Трансфармацыі

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI et ORBI”

Авантурызм, зменлівасць, творчы пачатак, самазванства – гэта трыкстэр. Ён ніколі не з’яўляецца ўвасабленнем абсалютнага дабра ці абсалютнага зла, яму нельга верыць, таму што ён заўсёды можа здрадзіць, за ім рызыкоўна ісці, таму што можна падмануцца. Залішне даверлівыя могуць быць пакараныя. Сцвярджаючы ісціны і нормы, трыкстэр сам першым абвяргае і змяняе іх. Аднак падман трыкстэра не выступае супрацьлегласцю ісціны, ён – гульня, карнавал, дзе дабро і зло, высокае і нізкае мяняюцца месцамі. І ў гэтай гульні ствараецца прастора для творчасці, для стварэння новых каштоўнасцяў і сэнсаў. Пасля трыкстэра заўсёды застаецца разнастайнасць, ён не дазваляе любым ісцінам, каштоўнасцям, аўтарытэтам усталяваць абсалютную ўладу над людзьмі.

Архетып трыкстэра – падманшчыка і спрытнягі, уласцівы ўсім міфалагічным сістэмам. Чаму чалавецтва стварыла гэты вобраз? Якія сацыяльныя функцыі ён выконвае і як можа быць прыдатным для асэнсавання сучаснасці разважае філосаф, прафесар універсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас) Гінтаўтас Мажэйкіс.

26.09.2014
Час – 19.00.
Месца – Крэатыўная пратора ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58,6)

Уваход вольны!

Анлайн трансляцыя будзе дасяжная на нашым сайце. 

Гінтаўтас Мажейкіс (Gintautas Mažeikis) – доктар філософскіх навук, прафесар, загадчык кафедры сацыяльнай і палітычнай тэорыі універсітэта Вітаўта Вялікага (Каунас, Літва), кіраўнік магістэрскай праграмы «Сацыяльная і палітычная крытыка», а таксама даследчага кластэра «Практычная філасофія». Абараніў дысертацыю «Рэнесанснае сімвалічнае мысленне» на філасофскім факультэце Вільнюскага універсітэта (1996). У аснову габілітацыі (habilitation) у Вільнюскім універсітэце (2008) была пакладзена манаграфія «Прагматыка і аналітыка філасофскай антрапалогіі». Аўтар шасці манаграфій (на літоускай мове). У цяперашні час займаецца стварэннем даследчай групы «Крытычная тэорыя і даследаванні».