
26 ліпеня у мінскім Beetlejuice Cafe адбудзецца першая (а дакладней – нулявая) сустрэча ў фармаце Minsk Change Makers.
Даволі часта на мерапрыемствах ўсё самае цікавае адбываецца за межамі асноўнай часткі – падчас нефармальнай камунікацыі. Вы знаёміцеся з новымі людзьмі, дзеліцеся сваімі ідэямі, прыдумваеце сумесныя праекты. Менавіта таму група мінчукоў вырашыла арганізаваць адмысловае месца для сустрэчы самых розных актыўных людзей і іх нефармальных зносін – Minsk Change Makers.
Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, якія праходзяць для аб’яднання актыўных гараджан і гараджанак. Сустрэчы арыентаваны на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:
камунікацыі;
абмену ідэямі і вопытам;
стварэння і запуску новых праектаў;
наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.
26 ліпеня (чацвер)
19.00 – 22.00
Beetlejuice Cafe (вул. Калініна, 7)
Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!
Фармат мерапрыемства заўсёды адпавядае ўсім прыведзеным ніжэй умовам:
Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы сустрэч Minsk Change Makers прытрымліваюцца правілаў ўзаемапавагі ў камунікацыі. Мяркуецца, што яны адкрытыя да зносін на мерапрыемстве.
Сачыць за навінамі і запрашаць знаёмых можна праз мерапрыемства ў ФБ.