
23-25 лютага 2018 г. ў Мінску ў чацвёрты раз пройдзе міжнародны фестываль Нефільтраванага кіно. У гэтым годзе пляцоўкамі фестывалю стануць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, кінатэатр Velcom Cinema, культурны інкубатар Ок16, Музей гісторыі беларускага кіно, Арт-прастора “Мёд”.
Нефільтраванае кіно (Нефільтр) — беларускі фестываль, які грунтуецца на нормах Кодэкса этыцы міжнародных фестываляў кароткаметражных фільмаў.
Рухаючай ідэяй фестывалю Нефільтраванага кіно з’яўляецца вера ў тое, што ўсведамленне фільтраў у сферы экранных выказванняў і медыйных зносін дае магчымасць вызваліцца ад залішняй апекі, пасярэдніцтва і маніпуляцый у чалавечай камунікацыі. Фестываль не адмаўляецца цалкам ад фільтраў, але ставіць пытанне аб тым, дзе, кім і чаму яны ўсталёўваюцца. Увага фестывалю сфакусавана на ўнутраных фільтрах або самацэнзуры.
Фестываль прыме гасцей з Аўстрыі, Бразіліі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Ірана, Канады, Малайзіі, Перу, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Швецыі.
23 Лютага
19.00 — Нефільтраванае кіно Музей гісторыі беларускага кіно (Свярдлова 4)
21.30 — Адкрыццё. Нефільтраванае кіно Aрт-прастора «MЁД» (Талбухіна 4)
24 Лютага
13.00 — Секцыя віртуальнай рэальнасці Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул.Някрасава 3)
15.00 — Нефільтраванае кіно Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул.Някрасава 3)
17.00 — Праграма анімацыі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул.Някрасава 3)
18.00 — Эксперыментальная праграма Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул.Някрасава 3)
21.00 — Ігравая праграма VELCOM-CINEMA (вул.Пятра Мсціўслаўца 11, Dana Mall, 3 паверх)
25 Лютага
15.00 — Беларуская праграма «OK16» (вул.Кастрычніцкая 16)
17.00 — Нефільтраванае кіно «OK16» (вул.Кастрычніцкая 16)
19.00 — Дакументальная праграма «OK16» (вул.Кастрычніцкая 16)
21.30 — Закрыццё «OK16» (вул.Кастрычніцкая 16)
Сачыць за навінамі і зменамі ў праграме можна на сайце фестывалю альбо на старонках у ВК ці ФБ.