Навуковая вандроўка

15 кастрычніка 2012

21 кастрычніка

Адам Міцкевіч

          Па зямлі, якая нарадзіла мысляра і паэта

Вядучыя вандроўкі

Ігар Бабкоў

Ірына Дубянецкая

Тамара Вяршыцкая

Маршрут:  Навагрудак – Завоссе – возера Свіцязь – Валеука – гара Радагошча

Ігар Бабкоў паспрабуе пераканаць вас, што Міцкевіч – не класік. Дакладна, не толькі класік. Ён непрачытаны паэт і мысляр, які для беларусаў застаецца ўсяго толькі “нашым выбітным суайчыннікам”. Чаму мы не хочам чытаць і разумець Міцкевіча? У якім творы ён прадказаў сенняшнія падзеі ў Беларусі?

Ірына Дубянецкая распавядзе пра міты і паданні зямлі, што нарадзіла Міцкевіча.

Тамара Вяршыцкаядырэктар Навагрудскага гістарычнага музея – раскажа пра ўзаемасувязь Міцкевіча і габрэйскай традыцыі.

Мы наведаем Дом-музей Адама Міцкевіча ў Завоссі, Музей габрэйскага супраціву, ўбачым Камень філарэтаў і іншыя месцы, звязаныя з жыццём філаматаў і філарэтаў.

Нас чакае ў госці нядаўна адкрытая прыватная мастацкая галерэя ў Наваградку.