Навуковая вандроўка з «Лятучым»

29 верасня 2013

ТРЭЦЯЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРАЎДА

6 кастрычніка

Вядучыя вандроўкі:

Ірына Дубянецкая – бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі  і доктар філасофіі (PhD).

Сяргей Харэўскі – беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг.

Маршрут: Менск-Скрыгалаў-Мазыр-Калінкавічы-Юравічы-Мазыр-Мінск.

У розных традыцыях гістарыяграфіяў адныя і тыя ж гістарычныя факты нашае гісторыі трактуюцца па рознаму. Не супадаюць каталіцкая і праваслаўная, расейская і польская, савецкая і антысавецкая  вэрсіі падзеяў. У кожнага свая рацыя і, нібы, свае праўды. А якая зь іх наша, Беларуская Праўда?
Мазышчына тоіць у сабе багата памятак спракаветнае мінуўшчыны, яшчэ з дагістарычных часоў. Тут можна ўбачыць сляды першых людзей у нашым краі, праваслаўныя і каталіцкія сьвятыні, багата помнікаў архітэктуры, ад эпохі барока, безьліч сьведчаньняў трагіедыяў ХХ стагодьдзя – сталіншчыны, Галакосту і Чарнобылю.

Што мы ведаем пра тое і як нам зьберагчы гістарычную памяць цалкам, без выняткаў?

Мы запрашаем у падарожжа па Мазырскаму Палесьсю, на пошукі Беларускае Праўды!

Даведкі і запіс па тэлефоне, Святлана.

Колькасць месцаў абмежаваная, спяшайцеся!