Новая кніга Уладзіміра Мацкевіча

02 снежня 2021

Яны думалі, што калі закрыць Мацкевіча ў турме, дык яго голас у публічнай прасторы змоўкне. Але так не бывае, каб прымусіць замаўчаць мысленне.

Кампанія «Філосаф_у_турме» прадстаўляе кнігу філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, створаную паводле серыі разваг з лютага па май 2019 года.

«Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером» — гэта жывая, прамая размова філосафа з самім сабой, з палітыкамі, грамадзянскімі актывістамі і ўсімі, хто гатовы яго пачуць і зразумець.

У 2019 годзе на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Уладзімір Мацкевіч задае пытанне: «Дзе месца філосафа ў грамадскіх трансфармацыях? Што і як ён робіць?». Яго асабістая гісторыя, гісторыя інтэлектуальнай працы дзеля грамадскіх пераўтварэнняў становіцца прэамбулай да адказу на гэтыя пытанні. Месца філосафа, лічыць Мацкевіч, – на “перадавой”, у самых вострых сітуацыях палітычнага і грамадскага канфлікту.”Філасоф на белым кані” – так вобразна ён назваў гэтую серыю. І гэта не тэарэтычнае разважанне, а дзеянні публічнага інтэлектуала: адкрытыя лісты, крытыка пазіцый апанентаў і дыскусіі з імі.

Кніга выдадзена ў электронным фармаце (epub, pdf, fb2), і вы можаце свабодна спампаваць яе:

На сайце Лятучага ўніверсітэта 

На сайце Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі

На Kamunikat.org 

На ЛитРес 

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар