
Лятучы ўніверсітэт адкрывае адноўленую дыстанцыйную платформу онлайн курсаў і публічных лекцый.
За больш як шэсць гадоў працы Лятучы ўніверсітэт атрымаў вялікі досвед нефармальнай адукацыі і стварыў багаты архіў лекцый і дыскусій, праведзеных беларускімі інтэлектуаламі, культурнымі і грамадскімі дзеячамі, навукоўцамі і спецыялістамі.
Прыйшоў час адкрыць больш шырокія магчымасці далучэння да ведаў, камунікацыі і мыслення. Мы пераходзім у іншы фармат!
З дапамогай платформы мы імкнемся:
Што прапануе платформа?
Асноўны накірунак развіцця – стварэнне адмысловых відэакурсаў для дыстанцыйнага навучання.
Першай ластаўкай з’яўляецца курс Уладзімера Мацкевіча “Пропедевтика системного подхода для гуманитариев”.
Але мы не хочам губляць напрацаваны скарб и будзем прадстаўляць на платформе некаторыя “архіўныя” курсы і публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта, якія ў розныя гады былі прачытаны і зафіксаваны на відэа.
Зараз на платформе Вы знойдзеце курсы Міхала Анемпадыстава, Ігара Бабкова, Ірыны Дубянецкай, а таксама курс, створаны па матэрыялах школы “Горад”.
Платформа – гэта магчымасць пераадолець абмежаванні часу і прасторы і зрабіць дасяжнымі для шырокага кола людзей унікальныя веды, новыя погляды і праблемы, способы і метады мыслення.
Слухайце, чытайце, ацэньвайце, абмяркоўвайце і дзяліцеся з іншымі!
Пакуль платформа працуе ў тэставым рэжыме, таму адразу выбачаемся за недарэчнасці і будзем удзячныя, калі вы дапаможаце нам у дапрацоўцы! Калі ласка, дасылайце вашы заўвагі і прапановы на адрас flyuniby@gmail.com.