
Чарговае паседжанне ўніверсітэцкага семінара адбудзецца 6 лютага (аўторак). Тэма семінара: “Універсітэт: канцэпт і праграма дзейнасці ў межах культурнай палітыкі”, выступоўца — Таццяна Вадалажская.
Пошук адказаў на пытанні “куды і як рухаецца Лятучы ўніверсітэт” патрабуе, найперш, звярнуцца да тых уяўленняў і стратэгій дзеяння, якія сёння рэалізуюцца, якімі мы кіруемся, на якія абапіраемся. Супольнасць метадолагаў будуе свае дзеянні на падставе праграмы “Культурная палітыка” (сучасная версія сістэма-мыслядзейнаснага падыходу). У межах гэтага падыходу чальцы супольнасці знаходзяць адказы на пытанні, чым ёсць універсітэт, якім чынам ён павінен развівацца.
Падчас выступу Таццяны Вадалажскай будуць прадстаўленыя асноўныя падставы, на якія абапіраецца культурна-палітычны падыход, канцэпцыя універсітэта і праграма, па якой разгортваецца дзейнасць.
_____________________________________________________________
Семінар адбудзецца 6 лютага (аўторак).
Месца: Падворак (вул. Баграціёна, 39).
Пачатак: у 18-30.
Уваход вольны!
_____________________________________________________________
Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.