Лятучы запрашае да вывучэння курса “Практычная палітыка” у фармаце групавых дыскусій. Прыём заявак да 1 снежня.
Новы адукацыйны фармат – групавое дыскусійнае саманавучанне. Гэта магчымасць не проста засвоіць змест курса, але і сфармаваць сваё меркаванне праз абмеркаванне, убачыць ідэі з розных бакоў, знайсці свой падыход да пытанняў палітыкі.
Курс “Практычная палітыка” (А.Ягораў) дае слухачам веды, патрэбныя для арыентацыі ў сучасных палітычных сітуацыях. Аўтар разбірае як уладкавана палітыка, а таксама як палітычная практыка стасуецца з ведай, інфармацыяй, ідэялогіяй і тэхналогіямі.
Курс існуе ў відэафармаце, але мы прапануем аб’яднацца ў групу і прайсці яго супольна. Як гэта будзе адбывацца?
Па выніках удзельнікі атрымліваюць сэртыфікаты.
Пачатак заняткаў – 7 снежня.
Заняткі будуць адбывацца кожны аўторак, а 19-ай. Курс разлічаны на 9 заняткаў. Заняткі адбываюцца анлайн
Для таго, каб далучыцца, зарэгіструйцеся, калі ласка, да 1 снежня (уключна).