
Сёння, 24 студзеня, раптоўна пайшоў з жыцця наш Сябра, Калега, Настаўнік Міхал Анемпадыстаў.
Беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт і перакладчык, інтэлектуал і грамадзянін.
Немагчыма вымераць цяжар гэтай страты для кожнага з нас, для беларускай культуры і інтэлектуальнай прасторы.
Шчырыя спачуванні блізкім і сябрам сп. Міхала, светлая памяць аднаму з самых творчых і выбітных нашах сябраў, увасабленню стылю і этасу Лятучага, думкі і творы якога заўсёды акрылялі наш супольны рух і ўсіх нас.
Развітанне з Міхалам Анемпадыставым і грамадзянская паніхіда па ім адбудуцца ў чацвер, 25 студзеня, у прасторы “ОК-16” (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16), з 11.00 да 14.00.
Крэмацыя адбудзецца на Паўночных могілках у 15.30.
Пахаваюць сп. Міхала на Чыжоўскіх могілках.
______________________________________________________
Ідзе збор сродкаў для сям’і, якія пойдуць на пахаванне і на будучы помнік Міхалу Анемпадыставу.
Пералічыць грошы можна на банкаўскія рахункі:
Рахунак жонкі (у беларускіх рублях):
ЗАТ “БСБ Банк” УНП 807000069
БІК UNBSBY2X
Транзітны рахунак банка — BY37UNBS38128000000560000933
На карысць Дашкевіч Алены Георгіеўны
Карт-рахунак: BY85UNBS30145180001858050933
Рахунак дачкі (у еўра):
UnCreditBank Czech Rebublic and Slovakia
IBAN CZ9527000000002112171077
2112854077/2700