Шэдэўры манументальнага мастацтва Мінска з элементамі дапоўненай рэальнасці. Экскурсія

19 чэрвеня 2018

Школа мастацтваў для дарослых “Дзівіна Гармонія” запрашае на незвычайную экскурсію ў межах праекта “Святло з неба”.

“Святло з неба” – новы экскурсійна-творчы праект школы мастацтваў “Дзівіна Гармонія”. Унікальнасць праекту ў самой тэме: храмавыя вітражы. Мы запрашаем беларусаў адкрыць для  сябе містычную, духоўную, невядомую Беларусь. А вядучыя экскурсій  дапамогуць убачыць, адчуць і даведацца не толькі пра гісторыю і мастацкія вартасці беларусскіх храмаў, але і пагрузіцца ў містычнае, напоўненае глыбокім духоўным сэнсам святло вітража!

У маршруце першай экскурсіі 2 аб’екта: вітражы ў будынку Галоўпаштамта 80-х гадоў ХХ стагоддзя і Чырвоны касцёл, вітражы якога перажылі некалькі этапаў развіцця, пачынаючы з 10-ых гадоў ХХ стагоддзя.

Падчас экскурсіі ў вас будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з аўтарам вітражоў і пачуць з першых вуснаў, для чаго і для каго яны ствараюцца.

Вы даведаецеся пра гісторыю такога знаёмага і такога невядомага будынка Галоўпаштамта, асаблівасці архітэктуры, гісторыю вітражоў, зірнеце на знаёмае вачыма мастака.

Далей экскурсія накіруецца ў Чырвоны касцёл. І там, акрамя знаёмства з гісторыяй, мастацкай і культурнай вартасцю гэтага любімага мінчукамі месца, дарэвалюцыйным і савецкім мінулым, праўдай і выдумкай, у вас будзе унікальная магчымасць: зірнуць на ўнутранае ўбранне касцёла і ўбачыць тое, чаго яшчэ няма!

Пры дапамозе спецыяльнай праграмы дапоўненай рэальнасці вы ўбачыце вітражы, якія яшчэ не створаны. Вы зможаце зазірнуць туды, дзе жыве мастацкая задума, яшчэ не увасобленая ў шкле, убачыць касцёл з будучымі вітражамі ў дапоўненай рэальнасці!

Па заканчэнні экскурсіі жадаючыя змогуць зрабіць замалёўкі атрыманых уражанняў, пагутарыць з вядучымі, запісацца на наступную экскурсюі праекта “Святло з неба”.

Мінск, 23 чэрвеня (субота)

11.00-13.00

Кошт удзелу: 5 р.

Сбор каля  Галоўпаштампту ў 11.00.

Рэгістрацыя: http://dh-school.by/ekskursii-proekta-svet-s-neba-vitrazhi/

Вядучыя:

культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей ХАРЭЎСКІ

мастак-манументаліст Аляксей ЛОСІК

 

Дадатковая інфармацыя: Velcom: (29) 1-769-769 МТС: (29) 705-10-51 info@dhschool.by

Персоны:
Тэмы: