Захаваць помнік немагчыма, не стварыўшы на яго аснове новы помнік.
Такая радыкальная тэза разгортваецца ў новым анлайн курсе на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта “Спадчына: каштоўнасці і практыка”.
Чаму адны будынкі, паркі, дамы, замкі становяцца гістарычнымі помнікамі, а іншыя – не? Што такое гістарычная спадчына?
Новы курс Ігара Раханскага і Уладзіміра Мацкевіча прапануе разгледзіць «цыкл жыцця помніка». Ад яго з’яўлення ў натуральным культурным асяроддзі, праз страту ранейшых функцый і забыццё, да новага значэнні ў сучасным кантэксце.
У рамках курсу слухачы даведаюцца аб этапах аднаўлення сімвалічнага значэння і фізічнай рэканструкцыі або кансервацыі. Разбяруцца з тым, якое значэнне ў гэтым працэсе мае мова, якія функцыі яна выконвае. Атрымаюць уяўленне пра тое, як і чаму ўзнікаюць канфлікты вакол гістарычнай спадчыны і рэканструкцыі помнікаў, а таксама пра тое, як гэтыя канфлікты канструктыўна вырашаць.
Іншыя курсы на дыстанцыйнай платформе:
Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Андрэй Мастыка)
Гульня у культуры, мысленні і практыцы (Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская)