“Блаславенне і праклён” – так называецца публічная лекцыя, якая адбудзецца ў адукацыйнай прасторы .Punkt ( вул. Кастрычніцкая, 23а, 2-гі паверх) увечары 7 жніўня (панядзелак).
Лектар: Максім Буткевіч – журналіст, трэнер, праваабаронца, актывіст.
Магістр мастацтваў па антрапалогіі развіцця і сацыяльнай трансфармацыі (Універсітэт Сэсекса – Вялікабрытанія). З 1999 года працаваў у сродках масавай інфармацыі (тэлеканалы СТБ, “1+1”, “Інтэр”; прадусар Украінскай службы Бі-Бі-Сі).
У 2007-2010 гадах – старшы выкладчык Магілянскай Школы журналістыкі Нацыянальнага Універсітэта “Кіева-Магілянская Акадэмія».
У 2010-2011 – Рэгіянальны дарадца па пытаннях грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва УВКБ ААН (Агенцтва ААН па справах бежанцаў) у Беларусі, Малдове і Ўкраіне.
Да 2017 года – са-каардынатар Праекту «Без межаў» грамадскай арганізацыі «Цэнтр Сацыяльнае Дзеянне».
Сябра Грамадскай рады пры Дзяржаўнай міграцыйнай службе і Экспертнага савета пры Камітэце Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека.
Калі: 7 жніўня (панядзелак), пачатак у 19:00.
Дзе: Адукацыйная прастора .Punkt (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2-гі паверх).
Уваход вольны!