
У межах студэнцкага фестывалю пройдзе 5 публічных лекцый, Жывая бібліятэка, ларп, трэнінг па аратарскім майстэрстве, правам чалавека, оксфардскія дэбаты, акцыя салідарнасці, а таксама лекцыi экспертаў Грамадскага Балонскага камітэту.
Арганізатары фестывалю – Студэнцкая Рада, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў, Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”.
Праграма:
12 лістапада, 16-00. Лекцыя “Балонскі працэс для Беларусі”, Уладзімір Дунаеў
13 лістапада, 14.00 – 18.00. Асновы публічнага выступу для студэнтаў.
13 лістапада, 18.00 – 20.00. Лекцыя “Як студэнты змянілі свет?”, Яўген Міхасюк.
Больш мерапрыемстваў і навінаў пра Тудзень студэнта – на сайце http://studentsweek.info/ і ў суполке ў ФБ
Гісторыя свята:
28 кастрычніка 1939 года ў акупаванай фашыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю ў гонар гадавіны заснавання Чэхаславацкай дзяржавы.
Войска акупантаў разагнала дэманстрацыю: пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Аплетал (JanOpletal). Яго пахаванне таксама перарасло ў акцыю пратэсту, на якой былі арыштаваныя дзясяткі дэманстрантаў.
У адказ на акцыі, 17 лістапада 1939 года студэнцкія інтэрнаты Прагі і іншых буйных гарадоў Чэхаславакіі былі акружаныя фашыстамі. Больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і зняволеныя ў канцлагер. А дзявяцера актывістаў студэнцкага руху — пакараны смерцю без суда.
У той жа дзень Гітлер загадаў зачыніць усе ўніверсітэты на тэрыторыі Чэхаславакіі.
Праз два гады пасля трагічных падзеяў 17 лістапада 1941 года ў Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На ёй было вырашана ў гонар загінулых штогод адзначаць гэтую дату як Міжнародны дзень студэнтаў.