
Чарговае паседжанне ўніверсітэцкага семінара адбудзецца 12 снежня і будзе прысвечана дакладу Паўла Баркоўскага “Аб вяртанні да ідэі універсітэцкага семінару і асноўных накірунках будучай працы”.
У межах заяўленай тэмы Павел Баркоўскі збіраецца звярнуцца да неадпаведнасці цяперашняга фармату семінара яго першапачатковай ідэі як па форме, так і па зместу, а таксама прапанаваць перспектывы яго наступнай дзейнасці па чатырох асноўных напрамках:
1) забеспячэнне фінансавай устойлівасці дзейнасці Лятучага;
2) распрацоўка і прасоўванне ўласнай адукацыйнай праграмы – канцэпцыі ўніверсітэцкай адукацыі;
3) распрацоўка праграмы даследаванняў ва універсітэце, альтэрнатыўнай існуючай канцэпцыі даследчага універсітэта;
4) магчымае выкарыстанне тэхналогіі блокчейн для будаўніцтва універсітэта.
Семінар адбудзецца 12 снежня (аўторак).
Месца: Падворак (вул. Баграціёна, 39).
Пачатак: у 18-30.
Уваход вольны!
_____________________________________________________________
Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.